Паштовая станцыя (Крычаў)
Паштовая станцыя — будынак у Крычаве, размешчаны па адрасе вул. Ленінская, 76. Помнік грамадзянскай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. у стылі неаготыкі. Абслугоўвала дарогу Варшава — Брэст — Масква.
Славутасць | |
Паштовая станцыя | |
---|---|
53°41′15″ пн. ш. 31°42′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Крычаў |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата пабудовы | сярэдзіна XIX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000480 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станцыя — комплекс будынкаў, размешчаных вакол прамавугольнага ў плане панадворку. Галоўны будынак мураваны, прамавугольны ў плане, аднапавярховы, з дваровай і пазнейшай тарцовай прыбудовамі. Павернуты галоўным фасадам да дарогі, яго цэнтральная частка і вуглы вылучаныя пілястрамі з гатычнымі арачнымі нішамі. Прамавугольныя вокны ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі ў выглядзе стральчатых арак. Планіроўка будынку сіметрычная. Сцены памяшканняў апяразаныя прафіляванымі карнізамі.
У будынках станцыі размешчана база дарожна-эксплуатацыйнай службы.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паштовая станцыя (Крычаў)
- Паштовая станцыя (Крычаў) на сайце Radzima.org
- Паштовая станцыя (Крычаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)