Паштовая станцыя (Мілавіды)
Паштовая станцыя — будынак у вёсцы Мілавіды Баранавіцкага раёна. Размешчана на ўскраіне вёскі, на шашы Івацэвічы — Слуцк. Помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана паводле ўзорнага праекта 1846 года. Цяпер станцыя выкарыстоўваецца як рамонтна-дарожная ўстанова.
Славутасць | |
Паштовая станцыя | |
---|---|
52°53′46,9″ пн. ш. 25°50′55,89″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Мілавіды |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1846 год |
Архітэктура правіць
Складаецца з трох мураваных прамавугольных, накрытых вальмавымі дахамі будынкаў, якія ўтвараюць цэласную сіметрычную П-падобную ў плане кампазіцыю. Цэнтральны будынак павернуты да шашы галоўным падоўжаным фасадам; уваход падкрэслены рызалітам, які завершаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі і трохвугольным франтонам. Бакавыя будынкі пастаўленыя да шашы тарцамі. У цэнтральным будынку знаходзіліся жылыя памяшканні для падарожнікаў, кухня, кватэра наглядчыка, у бакавых — вазоўня і пуня.
Літаратура правіць
- Мілавідская паштовая станцыя // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- А. С. Сардаров. 174. Почтовая станция // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
- Сардаров А. С. История и архитектура дорог Белоруссии. Мн., 1978.
Спасылкі правіць
- Паштовая станцыя (Мілавіды) на сайце Radzima.org
- Паштовая станцыя (Мілавіды) на сайце Глобус Беларусі (руск.)