Пашто́вы блок, або па́мятны блок — у філатэліі спецыяльная форма выдання знакаў паштовай аплаты, надрукаваных на невялікім аркушы з палямі. З'яўляюцца філатэлістычным сувенірам, што не выключае магчымасці іх выкарыстоўвання ў якасці знакаў паштовай аплаты (у адрозненні ад сувенірных аркушаў).

Паштовы блок Беларусі, прысвечаны 150 гадам з дня нараджэння Льва Бакста.

Апісанне правіць

Паштовыя блокі выдаюцца ў многіх краінах свету ў гонар выдатных падзей або юбілеяў. Іх мастацкае афармленне і знешні выгляд бываюць самымі разнастайнымі. Палі блока, як правіла, змяшчаюць памятныя тэксты (неслужбовага характару), малюнкі або іншае мастацкае афармленне. На блоку змяшчаюцца ад адной да, у асобных выпадках, 10—15 марак аднолькавага або рознага малюнка і наміналу, аб'яднаных адной тэмай або нагодай выпуску. Блокі бываюць рознымі па памеры і, як правіла, прамавугольнай формы. Маркі ў блоку могуць мець астраўную зубцоўку ці не мець яе. Паштовы блок з'яўляецца адзінкай уліку і прадаецца толькі цалкам, аднак маркі з яго ў большасці выпадкаў могуць выкарыстоўвацца для франкіроўкі паштовых адпраўленняў.

Паштовыя блокі, якія не маюць палёў і на якіх знак паштовай аплаты займае ўсю плошчу, часам называюць буйнафарматнымі маркамі. У шэрагу філатэлістычных каталогаў некаторыя з паштовых блокаў адносяцца да малых аркушаў. Існуе і спецыялізаваны каталог паштовых блокаў.

Нумарныя блокі правіць

Часам на блоках друкуюцца іх унікальныя парадкавыя нумары ў накладзе канкрэтнага выпуску. У такіх выпадках кажуць, што гэта Нумарны блок. Прынята было лічыць, што гэта засцерагае ад фальсіфікацыі або наступных дадруковак. Такія блокі звычайна выпускаюцца абмежаванымі накладамі. Наяўнасць парадкавага нумара не з'яўляецца паштовай неабходнасцю, а мае выключна гандлёва-філатэлістычны характар. Нумарныя блокі выпускаюцца ў многіх краінах.

Гісторыя правіць

Папярэднікі правіць

За папярэднікаў паштовых блокаў вызнаюць[1][2][3]:

Першы блок правіць

Прынята лічыць[1][2][4], што першы ў свеце паштовы блок быў выпушчаны 3 студзеня 1923 г. у Люксембургу з нагоды народзінаў 22 снежня 1922 г. прынцэсы Лізаветы. Ён уключаў адну марку з выглядам Люксембурга, які выкарыстоўваўся ў ранейшым выпуску, наміналам у 10 франкаў, быў без надпісаў на палях і меў памеры ад 78 × 59 мм да 79 × 61 мм. Па наяўных звестках[5], першапачаткова планавалася выпусціць паштовую марку. Аднак у тыпаграфіі, атрымаўшы друкаваную форму адной маркі замест размножанай формы для 50-марачнага аркуша, з прычыны непаразумення вырашылі надрукаваць марку на асобных мініяцюрных аркушах — па адной на кожным. І толькі ў сакавіку таго ж года гэта марка была выдадзена ў выглядзе звычайных марачных аркушаў[1].

24 мая 1924 г. у Бельгіі выйшаў блок з чатырох пяціфранкавых марак, якія знаходзіліся на аркушы памерам 130 × 145 мм. Блок прадаваўся ў якасці сувеніра на Міжнароднай філатэлістычнай выставе ў Бруселі[1].

Некаторыя незвычайныя блокі правіць

Адзін з найбольш буйных у свеце паштовых блокаў памерам 210 × 287 мм быў выдадзены ў ГДР у 1964 г. з нагоды 15-годдзя рэспублікі. Ён складаецца з 15 марак розных малюнкаў. Найменшы ў свеце блок памерам 52 × 36 мм, з'явіўся ў Румыніі ў 1947 г. і ўяўляў паштова-дабрачынны выпуск з надбаўкай (5000 + 5000 леяў) у фонд дапамогі галадаючым. Блок змяшчаў адну неперфараваную марку і не меў клею[5].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в г Mackay J. A. The Guinness Book of Stamps: Facts and Feats. — New York, NY, USA: Canopy Books, 1982. — P. 156—157. — ISBN 1-55859-432-9. (англ.)Книга Гиннесса о почтовых марках: факты и достижения».]
  2. а б Baadke M.. Souvenir sheets add history and fun to any stamp collection (англ.). Collector Resources: Insights: Stamp Collecting Basics: 2000: June. Sidney, OH, USA: Linn's Stamp News; Amos Press Inc.; Amos Media Company (26 чэрвеня 2000). — Артыкул Майкла Баадке (ЗША). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2016. Праверана 15 чэрвеня 2016.
  3. Новосёлов В. А.. Глава 17. История возникновения известных вещей. Блок. Знакомство с филателией: Мир филателии. Смоленск: Мир м@рок; Союз филателистов России (30 кастрычніка 2008). — Электронная книга. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2016. Праверана 15 чэрвеня 2016.
  4. Блок почтовый // Большой филателистический словарь / Н. И. Владинец, Л. И. Ильичёв, И. Я. Левитас, П. Ф. Мазур, И. Н. Меркулов, И. А. Моросанов, Ю. К. Мякота, С. А. Панасян, Ю. М. Рудников, М. Б. Слуцкий, В. А. Якобс; под общ. ред. Н. И. Владинца и В. А. Якобса. — М.: Радио и связь, 1988. — С. 27. — 320 с. — &&&&&&&&&&040000.&&&&&040 000 экз. — ISBN 5-256-00175-2. (Праверана 15 чэрвеня 2016)
  5. а б По материалам почтовых изданий. Интересные факты из истории почты. Сімферопаль: Крымская дырэкцыя УГППС «Укрпошта». — Звесткі з адсылкай да газеты «Поштовий вісник». Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2008. Праверана 9 снежня 2008.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць