Новая Шатландыя (паўвостраў)

(Пасля перасылкі з Паўвостраў Новая Шатландыя)

Новая Шатландыя (Nova Scotia peninsula) — паўвостраў на паўднёвым усходзе Канады.

Новая Шатландыя

45°00′ пн. ш. 63°45′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Новая Шатландыя (паўвостраў) (Канада)
Новая Шатландыя
Новая Шатландыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

На тэрыторыі паўвострава Новая Шатландыя знаходзіцца вялікая частка аднайменнай правінцыі Канады. Даўжыня паўвострава каля 430 км, шырыня 130 км. На ўсходзе вузкі праліў Кансо аддзяляе яго ад буйнога вострава Кейп-Брэтан, на поўначы праліў Нортамберленд — ад вострава Прынца Эдуарда. На поўдні і паўднёвым усходзе абмываецца водамі Атлантычнага акіяна, на захадзе — водамі заліва Мэн, на паўночным захадзе — водамі заліва Фандо. Паўвостраў звязаны з мацерыком (правінцыя Нью-Брансуік) толькі вузкім перашыйкам Шыгнекта на паўночным захадзе.

Ахова прыроды правіць

На тэрыторыі паўвострава знаходзіцца нацыянальны парк Кеджымкуджык і некалькі правінцыйных паркаў: Кейп-Чыгнекта, Арысаіг (англ.: Arisaig Provincial Park), Бэйфілд-Біч (англ.: Bayfield Beach Provincial Park), Бівер-Маўнцін (англ.: Beaver Mountain Provincial Park), Помкет-Біч (англ.: Pomquet Beach Provincial Park), Кейп-Шыгнекта. Прыродныя запаведнікі: Табеатык, Макгіл-Лейк, Клод-Лейк.