Паўднёвамараўскі край

Паўднёвамараўскі край (чэшск.: Jihomoravský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на поўдні гістарычнай вобласці Маравія.

Паўднёвамараўскі край
Jihomoravský kraj
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Статус Край
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Брно
Дата ўтварэння 1 студзеня 2000[1]
Гетман Jan Grolich[d]
Насельніцтва (2006) 1 132 563 чалавека
Шчыльнасць 163 чал./км²
Плошча 7 196,5 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 819 м
Паўднёвамараўскі край на карце
Часавы пояс +1
Код ISO 3166-2 CZ-JM
Код аўтам. нумароў B
Афіцыйны сайт
Заўвагі: 
Краі ЧэхііЗлінскі крайПрагаСярэднечэшскі крайПаўднёвачэшскі крайПльзенскі крайКарлаварскі крайУсцецкі крайЛіберэцкі крайКралавеградзецкі крайПардубіцкі крайКрай ВысачынаПаўднёвамараўскі крайОламаўцкі крайМараўскасілезскі край
Краі Чэхіі

Паўднёвамараўскі край на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разам з дзяржаўнай мяжой са Славакіяй і Аўстрыяй, край мяжуе з Паўднёвачэшскім, Пардубіцкім, Оламаўцкім, Злінскім і Высочынскім краямі Чэхіі.

Сталіца края - горад Брно.

Гара Чапец (819 метраў над узроўнем мора) з'яўляецца самай высокай кропкай рэгіёну, самая нізкая кропка размешчана ў месцы ўпадзення ракі Тая ў Мараву (150 метраў вышэй за ўзровень мора).

Усяго ў краі 672 населеных пункты, у тым ліку 48 гарадоў. На пляцы 7 196,5 км ² пражывае прыкладна 1.130.000 чалавек (па дадзеных на 2005 год).

Галоўныя гарады правіць

Раёны правіць

Эканоміка і транспарт правіць

Сельская гаспадарка мае ў Паўднёвамараўскім краі даўнія традыцыі. На 60 % плошчы рэгіёна выгадоўваецца збожжа, цукровы бурак, вінаград і садавіна. Валавы нацыянальны прадукт рэгіёна з'яўляецца другім па велічыні ў Чэхіі. Пры гэтым найбольшую долю ў эканоміцы маюць перапрацоўчая прамысловасць і сельская гаспадарка.

Міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва развіваецца ў еўрарэгіёне Памараві, які ўключае Вайнфіртэль, Паўднёвую Маравію і Заходнюю Славакію.

Адміністрацыйны цэнтр края — горад Брно з'яўляецца таксама важным цэнтрам гандлю, у якім праводзяцца буйныя кірмашы. Штогод у горадзе праводзіцца прыкладна 50 розных галіновых кірмашоў. Горад таксама з'яўляецца навуковым цэнтрам, у ім размешчаны шэраг навуковых устаноў і навукова-даследчых інстытутаў.

Брно — важны чыгуначны вузел, размешчаны на скрыжаванні чыгуначных магістраляў, якія злучаюць Прагу, Вену, Браціславу, Сілезію і Кракаў.

Горад Брно таксама звязаны аўтамагістралямі з Прагай і Браціславай (і далей — з Венай).

Міжнародны аэрапорт Брно-Туржаны размешчаны недалёка ад сталіцы рэгіёна. У Брно размешчана 6 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучаецца пятая частка ўсіх студэнтаў Чэхіі.

Турызм правіць

Паўднёвамараўскі край прыцягвае турыстаў як гістарычнай архітэктурай, так і прыроднымі славутасцямі. На поўначы рэгіёна размешчаны горы са шматлікімі пячорамі і самай глыбокай цяснінай Чэхіі Macocha глыбінёй 138 метраў. На поўдні — мноства сажалак, дзе разводзяць вадаплаўную птушку, да якіх прылягае тэрыторыя біясфернага запаведніка Палава (Pálava) і культурныя ландшафты паркавых комплексаў Ледніцы-Валціцы (Lednice-Valtice). На вадасховішча Нове Мліні (Nové Mlýny) развіваюцца водныя віды спорту. У горадзе Йевішавіцы (Jevišovice) знаходзіцца найстарэйшае вадасховішча ў Маравіі (1897). а ў пасёлку Слуп (Slup) захаваўся старадаўні млын XVI стагоддзя. У гарадку Іванчыцы (Ivančice) штогод праводзіцца свята спаржы. Яўрэйскі квартал, які рэстаўруецца у горадзе Тршэбіч, і паркавы комплекс Ледніцы-Валціцы ў наваколлях горада Бржэцлаў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі правіць

  1. Ústavní zákon č. 147/1997 Sb. o vytvoření vyšších územních samosprávných celků a o změně ústavního zákona České národní rady č. 1/1993 Sb., Ústava České republiky // Sbírka zákonů — 1997. — Т. 114. — ISSN 1211-1244 Праверана 13 лютага 2019.