Паўднёвая Дабруджа
Паўднёвая Дабруджа (рум.: Dobrogea de sud або Cadrilater/Кадрылатэр, літ. «чатырохвугольнік») — вобласць на паўночным усходзе сучаснай рэспублікі Балгарыя.
Геаграфія
правіцьУяўляе сабой паўднёва-заходнюю частку гісторыка-геаграфічнага рэгіёна Дабруджа. Плошча — 7 565 км², насельніцтва каля 358 000 чалавек. Аўтаномная Балгарыя кантралявала Паўднёвую Дабруджу ў 1878—1913, а затым ізноў пасля 1940 ужо ў якасці цалкам незалежнай краіны. У 1913—1940 гг. Паўднёвую Дабруджу кантралявала суверэннае Каралеўства Румынія. У наш час Румыніі належыць толькі Паўночная Дабруджа. Доўгія памежныя спрэчкі паміж дзвюма дзяржавамі завяршыліся ў 1947 г., абмен тытульнымі нацыянальнымі меншасцямі адбыўся ў 1940 годзе.
Насельніцтва
правіцьНапачатку ХХ стагоддзя Дабруджа, у тым ліку Паўднёвая, мела вельмі пярэсты нацыянальны склад. Таму атрымаўшы Паўднёвую Дабруджу ў якасці кампенсацыі за дапамогу ў барацьбе супраць Балгарыі ў Другой Балканскай вайне, улады Румыніі прыступілі да палітыкі румынізацыі. Доля румынаў, за кошт перасялення сюды арумынаў з Балканаў, павялічылася з 2,3 % да 26,2 % у перыяд паміж 1910 і 1940 гг. Доля балгараў значна скарацілася, нягледзячы на невялікі рост іх абсалютнай колькасці, хоць яны па-ранейшаму складалі адносную большасць (37,1 %). Нягледзячы на падзенне, колькасць мусульман заставалася значнай. Сярод іх вылучаліся туркі, дунайскія татары, цыгане-мусульмане і нават дабруджанскія арабы. Румынскія ўлады пачалі ганенні на балгарскую мову і культуру. У адказ у балгарскім асяроддзі ўзнікла Унутраная дабруджанская рэвалюцыйная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1923—1940 гг.
Перапісы
правіцьНасельніцтва Паўднёвай Дабруджы па перапісах 1910, 1930, 1940 і 2001 гг.:
Нацыянальнасць | 1910 | 1930 | 1940 | 2001 |
---|---|---|---|---|
Усяго | 282.007 | 378.344 | 407.515 | 357.217 |
Балгары | 134.355 (47,6 %) | 143.209 (37,9 %) | 150.962 (37,1 %) | 248.382 (69,53 %) |
Румыны | 6.348 (2,3 %) | 77.728 (20,5 %) | 106.534 (26,2 %) | 591 (0,17 %) |
Туркі | 106.568 (37,8 %) | 129.025 (34,1 %) | 147.195 (36,1 %) | 76.992 (21,55 %) |
Татары | 11.718 (4,2 %) | 6.546 (1,7 %) | (*) | 4.515 (1,26 %) |
Цыгане | 12.192 (4,3 %) | ~ (0,8 %) | (*) | 25.127 (7,03 %) |