Паўднёвыя Шэтландскія астравы

Паўднёвыя Шэтландскія астравы (англ.: South Shetland Islands) — група вулканічных астравоў у праліве Дрэйка, каля паўночна-заходніх берагоў Антарктычнага паўвострава.

Паўднёвыя Шэтландскія астравы
англ. South Shetland Islands
Востраў Барыентас
Востраў Барыентас
Характарыстыкі
Плошча3 687 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
62°00′00″ пд. ш. 58°00′00″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Паўднёвыя Шэтландскія астравы (Атлантычны акіян)
Паўднёвыя Шэтландскія астравы
Паўднёвыя Шэтландскія астравы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Topographic map of Livingston Island, Greenwich, Robert, Snow and Smith Islands.

Складаецца з 11 буйных і вялікай колькасці дробных астравоў і скал. Плошча 3687 км². Вышыня да 2105 м (на востраве Кларэнс). Складзены з вывершутых метамарфічных і часткова асадкавых парод. Большай часткай укрыты снегам і лёдам. Лежбішчы цюленяў і марскіх ільвоў, калоніі пінгвінаў і іншых марскіх птушак.

Адкрыты ў 1819 У. Смітам, апісаны і нанесены на карту Ф. Белінсгаўзенам у 1821. Цікава, што расійскія мараплаўцы надалі двум астравам назвы Полацк і Бярэзіна ў гонар падзей 1812 г.

На астравах навуковыя станцыі Аргенціны, Вялікабрытаніі, Чылі, Польшчы і інш.

Гл. таксама

правіць