Паўднёвы Буг

рака ва Украіне

Паўднёвы Буг, Бог (укр.: Південний Буг, антычная назва — Гіпаніс), рака ва Украіне (працякае ў Хмяльніцкай, Вінніцкай, Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцях). Упадае ў Дняпроўска-Бузкі ліман Чорнага мора.

Паўднёвы Буг
укр. Південний Буг
Характарыстыка
Даўжыня
  • 806 км
Басейн 63 700 км²[1]
Расход вады 160 м³/с
Вадацёк
Выток Падольскае ўзвышша
 • Месцазнаходжанне у Падоллі
 • Вышыня 320 м
 • Каардынаты 49°37′53″ пн. ш. 26°25′44″ у. д.HGЯO
Вусце Чорнае мора
 • Месцазнаходжанне ля старажытнага горада Ольвія, зараз сяло Паруціна Мікалаеўская вобласць
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 46°59′12″ пн. ш. 31°58′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Чорнае мора
Краіна
physical
Паўднёвы Буг
Паўднёвы Буг
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўднёвы Буг каля Вінніцы

Гэта пятая паводле велічыні рака Украіны і самая вялікая рака, якая цячэ выключна па тэрыторыі Украіны. Цячэ па цэнтральных і паўднёвых яе абласцях праз зону лесастэпу і стэпу. Тут на паверхню выходзіць найстаражытнейшае на Украіне геалагічнае ўтварэнне — Украінскі шчыт, дзякуючы якому Паўднёвы Буг вядомы сваімі парогамі.

Сярод прытокаў: Іква (левы).

Крыніцы

правіць