Паўднёвы В’етнам
Паўднёвы В’етнам — распаўсюджаная ў літаратуры назва змяняўшых адна адну дзяржаў, якія існавалі ў 1954—1976 у частцы сучаснага В’етнама на поўдзень ад 17 паралелі (р. Бенхай). Назвы дзяржаў:
- 1954—1955: Дзяржава В’етнам (Quốc gia Việt Nam) — (з 1949 па 1954 існавала на ўсёй в’етнамскай тэрыторыі)
- 1955—1975: Рэспубліка В’етнам (Việt Nam Cộng Hòa)
- 1975—1976: Рэспубліка Паўднёвы В’етнам (Cộng Hòa Miền Nam Việt Nam).
Рэспубліка | |||||
Рэспубліка В’етнам | |||||
---|---|---|---|---|---|
Việt Nam Cộng hòa | |||||
|
|||||
Дэвіз: «Радзіма, справядлівасць, адзінства» | |||||
Гімн: March of the Students[d] | |||||
![]() |
|||||
1955 — 1976
|
|||||
Сталіца | Сайгон | ||||
Мова(ы) | в'етнамская | ||||
Афіцыйная мова | в'етнамская мова | ||||
Рэлігія | будызм, каталіцтва, канфуцыянства, Даасізм і індуізм | ||||
Грашовая адзінка | Паўднёвав’етнамскі донг | ||||
Плошча | 173 809 км² | ||||
Насельніцтва | 19,4 млн | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
![]() |
Сталіцай «Паўднёвага В’етнама» быў горад Сайгон (цяпер — Хашымін).
Гісторыя
правіцьІснавала некалькі прычын таго, чаму Паўднёвы В’етнам аддзяліўся ад Паўночнага. Перш за ўсё, гэтая тэрыторыя пазней за ўсё была далучана да гістарычнай В’етнамскай дзяржавы, і большасць насельніцтва тут складалі не в’етнамцы, а нацыянальныя меншасці — мыонгі і мон-кхмерскія народнасці. У сувязі з гэтым Францыя адносна лёгка акупавала гэтую частку В’етнама ў XIX стагоддзі. У той час як Анам (цэнтральны В’етнам) і Танкін (паўночны В’етнам) мелі статус пратэктаратаў, паўднёвы В’етнам з’яўляўся калоніяй Кахінхіна і ад яго нават абіраліся дэпутаты ў французскі парламент. Таму французскія інтарэсы тут былі мацней, чым у астатняй частцы В’етнама, і па заканчэнні Другой сусветнай вайны французы прыклалі ўсе намаганні, каб не дапусціць на гэтую тэрыторыю партызан з Паўночнага В’етнама. У 1949 годзе на поўдні В’етнама была абвешчана дзяржава, фармальным кіраўніком якой быў в’етнамскі імператар Бао Дай з дынастыі Нгуен, фактычна жа ў ім кіравала французская каланіяльная адміністрацыя. У 1954 годзе згодна Жэнеўскім пагадненням адбыўся часовы падзел В’етнама (да правядзення ўсеагульных выбараў), пры гэтым каля 1 млн каталікоў з Паўночнага В’етнама бегла на поўдзень.
Паўднёвав’етнамскі ўрад, аднак, сутыкнуўся з няздольнасцю цалкам кантраляваць краіну, на тэрыторыі якой змагаліся розныя рэлігійныя і тэрарыстычныя групоўкі. Французаў на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама змянілі амерыканцы, аднак вельмі непаслядоўная палітыка ЗША як у дачыненні да Паўднёвага В’етнама, так і пры вядзенні вайны супраць Паўночнага В’етнама, прывяла да росту антыамерыканскіх настрояў і страце аўтарытэту паўднёвав’етнамскім урадам, у якім перыядычна адбываліся перавароты.
Важнае значэнне ў ацэнцы вайны ў В’етнаме мае той факт, што ўрад ДРВ не прызнаваў факт існавання на поўдні асобнай незалежнай дзяржавы, указваючы, што яе абвяшчэнне супярэчыць Жэнеўскім пагадненням. У сувязі з гэтым да цяперашняга часу аб’яднаны В’етнам і ЗША па рознаму трактуюць падзеі таго перыяду, расцэньваючы іх адпаведна як нацыянальна-вызваленчую барацьбу за вызваленне акупаванай часткі краіны і агрэсію сацыялістычнай дзяржавы супраць амерыканскага саюзніка.
Вайна паміж Паўночным В’етнамам і партызанамі Паўднёвага В’етнама, з аднаго боку, супраць ЗША і ўрада Паўднёвага В’етнама, з другога боку, фармальна скончылася ў 1973 годзе падпісаннем Парыжскага мірнага пагаднення, пасля якіх амерыканскія войскі былі выведзеныя з Паўднёвага В’етнама. Аднак паўночнав’етнамская армія ў парушэнне дадзеных пагадненняў працягнула вядзенне баявых дзеянняў з мэтай зрынуць паўднёвав’етнамскі рэжым. У сакавіку-красавіку 1975 у выніку шырокамаштабнага наступу гэтая мэта была дасягнутая. Новы ўрад быў цалкам падкантрольны паўночнав’етнамскай адміністрацыі, і ў 1976 годзе было абвешчана аб аб’яднанні Паўднёвага і Паўночнага В’етнама ў адзіную Сацыялістычную рэспубліку В’етнам.
Гл. таксама
правіцьАртыкулу нестае спасылак на крыніцы. |