Паўль Одэрборн (Paul Oderborn; каля 1555, Барт у Заходнім Памор’і — 1604) — дзеяч лютэранскай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменнік.

Паўль Одэрборн
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1555[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1604[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, лютэранскі пастар, клірык, evangelical theologian

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Барт у Заходняй Памераніі каля 1555 г. Адукацыю атрымаў у Ростаку.

З 1577 года служыў прапаведнікам у лютэранскай кірсе ў Вільні, удзельнічаў у рэлігійных дыспутах і палемічнай перапісцы з прадстаўнікамі іншых канфесіяў, у прыватнасці, з Янам Ласіцкім.

У 1582 годзе ў Ростаку выдаў на лацінскай мове трактат «Праўдзівы і грунтоўны аповед пра веру русаў, іх шлюбныя і пахавальныя абрады, побыт і адзенне…[5]» (De Russorum religione), у якім выклаў свае ўражанні ад побыту і рэлігійнага жыцця беларусаў, адным з першых сярод заходнееўрапейскіх аўтараў ужыў назву Белая Русь у дачыненні да паўночна-ўсходняй Беларусі. Трактат Одэрборна перавыдаваўся ў складзе падобнай па назве і змесце працы Ласіцкага і іншых выданняў кампілятыўнага зместу.

У сваім трактаце, які можна лічыць адным з першых этнаграфічных зборнікаў пра жыццё беларусаў Полацка-Дзісенскага Паазер’я XVI стагоддзя аўтар апісвае: Рэлігію русаў, Веравучэнне, Храмы, Шлюбны абрад, Пахавальны абрад, Памінкі, Гульні, Адзенне, Ежу і інш.

У частцы «Целасклад» Одэрборн піша: «У вытанчанай музыцы яны не дасведчаныя, зусім не граюць на струнных інструментах, дзеля забавы ў іх звычайна выкарыстоўваецца толькі дуда з мехам. На вяселлях і іншых пачостках вельмі часта водзяць карагоды пад гучнае плясканне ў далоні.»

На беларускай мове тэкст выходзіў у перакладзе Жанны Некрашэвіч-Кароткай, з каментарамі і ўступным словам Генадзя Сагановіча.

У 1587 годзе ў Гродне вітаў абранне каралём і вялікім князем Жыгімонта III Вазы, атрымаў ад яго пасаду лютэранскага пастара ў Рызе. На аўдыенцыі ў Жыгімонта пазнаёміўся з турэцкім паслом, былым арыянінам з Трансільваніі, і завязаў з ім перапіску па-арабску. Пазней служыў пастарам у сталіцы Курляндыі Мітаве.

Зноскі

  1. World Biographical Information System OnlineDe Gruyter.
  2. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/pawel-oderborn
  3. Paul Oderborn // Czech National Authority Database
  4. а б Catalog of the German National Library Праверана 18 мая 2023.
  5. http://www.belhistory.eu/pa%D1%9El-oderborn-pra%D1%9Edzivy-i-grunto%D1%9Eny-apoved-pra-veru-rusa%D1%9E/#ftn14

Літаратура правіць

Спасылкі правіць