Паўлюк Прануза
Паўлюк Прану́за, сапраўднае імя Павел Кузьміч Прануза (18 сакавіка 1918, в. Вылева, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь - 14 сакавіка 2007) — беларускі паэт.
Паўлюк Прануза | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2007 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | дзіцячы пісьменнік, паэт |
Жанр | дзіцячая літаратура |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1941 годзе Гомельскі педагагічны інстытут. У 1945—1978 гадах настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобласці. Друкаваўся з 1936 года.
Творчасць
правіцьУ зборніку «Разгневаная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай выверанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадзянскага абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў зборніках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць…» (1994). Піша для дзяцей (зборнікі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988).
Перакладаў з польскай, рускай, украінскай і іншых моў.
Творы
правіцьПамяць
правіць- 1 ліпеня 2025 года на будынку рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» (Гомель, вул. Палеская, 17а) урачыста адкрыта памятная дошка ў гонар пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў, творчы лёс якіх звязаны з дадзеным выданнем: Іван Шамякін, Раман Сабаленка, Паўлюк Трус, Анатоль Грачанікаў, Павел Прануза, Міхась Даніленка, Аляксандр Капусцін, Мікола Мятліцкі[1][2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Паўлюк Прануза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).