Авеніда Паўліста

(Пасля перасылкі з Паўліста Авеню)

Авеніда Паўліста (парт.: Avenida Paulista) — важная магістраль горада Сан-Паўлу, буйнога фінансавага цэнтра Бразіліі. Працягласць 2700 м, шырыня 50 м.

Авеніда Паўліста

Адкрыта ў канцы XIX стагоддзі ў рамках пашырэння горада. Слова «паўліста» азначае «жыхар Сан-Паўлу». У наш час авеню забудавана галоўным чынам сучаснымі шматпавярховымі офіснымі будынкамі. Дарога праходзіць па найбольш высокіх участках Сан-Паўлу.,

Уздоўж гэтага праспекта засяроджана вялікая колькасць фінансавых і культурных устаноў. Пасля 1960 года тэрыторыі, якія прылягаюць да праспекта, сталі адным з асноўных бізнес-цэнтраў горада.

Праспект гуляе важную ролю ў жыцці горада Сан-Паўлу, з'яўляючыся яго славутасцю аналагічна Елісейскім Палям у Парыжы і Пятай авеню ў Нью-Ёрку.

Гл. таксама правіць