Паўночная Еўропа

Паўно́чная Еўро́па — геаграфічны рэгіён Еўропы.

Спіс краін і іх сталіц геаграфічнага рэгіёна Паўночная Еўропа:

Паўночная Еўропа
Скандынаўскія краіны

Паўночная Еўропа ўключае ў сябе Скандынаўскі паўвостраў, паўвостраў Ютландыя, раўніны Фенаскандыі і астравы Ісландыя,Востраў Ірландыя, Востраў Вялікабрытанія і Шпіцберген.

Насельніцтва

правіць

Першае засяленне гэтай тэрыторыі адносяць да ў 8/9. да н.э. У сярэдзіне першага тысячагоддзя н.э. сталі вылучацца племянныя саюзы, якія варагавалі паміж сабой, адкрыліся новыя гандлёвыя сувязі і шляхі (напрыклад шлях з вараг у грэкі).

Тып узнаўлення

правіць

Тып узнаўлення — першы. Ва ўсіх краінах на дадзены момант дэмаграфічны крызіс.

Міграцыя

правіць

Лідзіруе міграцыя паміж самімі краінамі Паўночнай Еўропы (з Фінляндыі, Даніі ў Швецыю), але таксама існуе невысокая доля міграцый паміж іншымі краінамі Еўропы з рознымі мэтамі (турыстычныя, працоўныя і г. д.).

Нацыянальны склад

правіць

Шведы, ісландцы, саамы, фіны, інуіты, фарэрцы, нарвежцы, датчане, цыганы, рускія, латышы, літоўцы, эстонцы і іншыя.

Палавы склад

правіць

Прыкладна аднолькавыя суадносіны мужчын і жанчын.

Узроставы склад

правіць

Ва ўсіх краінах высокая доля людзей сталага ўзросту. Швецыя з’яўляецца краінай з найбольш высокай доляй людзей пажылога ўзросту ў свеце. Сярэдняя працягласць жыцця — 73-75 гадоў, а ў Швецыі і Нарвегіі — да 79 гадоў.

Узровень урбанізацыі

правіць

Усе краіны высока ўрбанізаваныя, доля гарадскога насельніцтва каля 65-80 %, Швецыя — 84 %. Максімальны ўзровень урбанізацыі ў рэгіёне ў Ісландыі — 94 %

Дэмаграфічная палітыка

правіць

Неабходная, актыўна праводзіцца ў Даніі і Швецыі.

Моўныя групы

правіць

Індаеўрапейская сям’я, германская група: шведы, нарвежцы, датчане, ісландцы; славянская група: рускія; балтыйская група: літоўцы, латышы. Уральска-юкагірская сям’я, фіна-ўгорская група: фіны, саамы, эстонцы.

Еўрапеоідная.

Веравызнанне

правіць

Хрысціянства: (пратэстанцтва, каталіцтва, праваслаўе, лютэранства).

Агламерацыя

правіць

Хельсінкі — 891 тыс. Эспаа — 225 тыс. Тамперэ — 200 тыс. Вантаа — 185 тыс. Турку — 175 тыс.

Стакгольм — 1.200 тыс. Гётэбарг — 500 тыс.Мальмё — 250 тыс. Упсала — 125 тыс. Вестэрос — 100 тыс.

Осла — 550 тыс. Берген — 200 тыс. Тронхейм — 150 тыс. Ставангер — 100 тыс.

Капенгаген — 1.750 тыс. Орхус — 220 тыс. Одэнсе — 150 тыс. Эсб’ерг — 75 тыс.

Рэйк’явік, Акюрэйры.

Санкт-Пецярбург — 5.000 тыс. Мурманск — 650 тыс.

Рыга — 729 тыс. Даўгаўпілс — 120 тыс. Ліепая — 89 тыс.

Талін — 499 тыс. Тарту — 120 тыс. Нарва — 100 тыс. Пярну — 72 тыс. Кохтла-Ярвэ — 70 тыс.

Вільня — 620 тыс. Каўнас — 200 тыс.

Шчыльнасць насельніцтва

правіць
  • Данія — 125,3 чал. / км²
  • Ісландыя — 2,7 чал. / км²
  • Нарвегія — 12 чал. / км²
  • Фінляндыя — 15,5 чал. / км²
  • Швецыя — 19,7 чал. / км²
  • Латвія — 35 чал. / км²
  • Літва — 55 чал. / км²
  • Эстонія — 29 чал. / км²