Паўночная сямігадовая вайна

Паўночная сямігадовая вайна́ або Пе́ршая Паўночная вайна́ — вайна ў 1563—1570 гадах паміж Каралеўствам Швецыя і кааліцыяй Даніі — Нарвегіі, Любеку і Польска-літоўскай дзяржавы. Прычынай вайны была незадаволенасць дацкага караля Фрыдрых II роспускам Кальмарскай уніі і намерамі шведскага караля Эрыка XIV спыніць панаванне Даніі. Змаганне працягвалася да зняможання абодвух бакоў, што вылілася ў мноства смерцяў. У патавай сітуацыі быў падпісаны Штэцінскі мір, паводле якога тэрытарыяльных змен не адбылося.

Паўночная сямігадовая вайна
Фрыдрых II Дацкі атакуе Эльвсбарг (1563)
Фрыдрых II Дацкі атакуе Эльвсбарг (1563)
Дата 1563—1570
Месца Скандынавія
Прычына Незадаволенасць Даніі роспускам Кальмарскай уніі
Вынік Штэцінскі мір, статус кво
Праціўнікі
Данія Данія — Нарвегія
Вольны горад Любек
Рэч Паспалітая Рэч Паспалітая
Швецыя Каралеўства Швецыя
Камандуючыя
Данія Фрэдэрык II
Данія Даніэль Ранцау
Швецыя Эрык XIV
Швецыя Юхан III
Швецыя Якаб Багэ
Швецыя Клас Хорн
Швецыя Клод Колар  (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадумовы

правіць

Скандынаўская Кальмарская унія пад камандаваннем Даніі працягвалася з перапынкамі ад 1397 да 1523, пакуль канчаткова не развалілася пасля пастаяннага шведскага супраціву дамінаванню Даніі[1].

Паспяховае паўстанне ў 1471 прывяло да перамогі шведаў у бітве пад Брункебергам і стварэння магутнага антыюніянісцкага руху на чале з арыстакратычнымі родамі Бондэ і Стурэ. У 1520 Крысціян II ізноў заваяваў Швецыю і ў адпомсту зладзіў у Стакгольме крывавы гвалт[2]. Былі забітыя больш за 80 шляхцічаў мужчынскай і жаночай плоці, у тым ліку першыя асобы Стакгольму, аднак гэта ў выніку моцна адгукнулася Крысціяну II[1]. Жорсткасць выклікала ў Швецыі вялікія абурэнні на доўгія гады[2], і ў выніку вызваленчай вайны 1521—1523 унія распалася. Крысціян II быў асуджаны Папам і ў 1523 адрокся ад прастола. Наступныя дацкія каралі Фрэдэрык I і Крысціян III болей турбаваліся Рэфармацыяй у Даніі — Нарвегіі і Гольштэйне і Графскай грамадзянскай вайной, і стасункі са Швецыяй у асноўным былі мірнымі[3].

Унутраны вакуум улады ў Швецыі, спалучаны з адмоваю ад стальцу Крысціяна II, даў Густаву Вазу магчымасць скансалідаваць уладу і ў чэрвені 1523 пры падтрымцы сялян і ганзейскіх гарадоў Любека і Данцыга абвясціць сябе каралём. За Вазам Кальмарская унія канчаткова заняпала, і Швецыя пачала супрацьпастаўляць сябе Даніі — Нарвегіі[1].

У 1523 Швецыя знаходзілася ў слабым становішчы: досяг да Паўночнага мора абкладаўся дацкімі зундскімі мытамі і абмяжоўваўся паласою працягласцю 20 кіламетраў у Катэгаце побач з Эльвсбаргскай крэпасцю, дзе пазней паўстаў сучасны Гётэбарг. Да таго ж, Данія кантралявала Балтыку, абмяжоўваючы шведскія перасоўванні. Густаў Ваза прыняў рашэнне, якое не дало пладоў у Паўночнай сямігадовай вайне, але мела далёкасяжны ўплыў на будучыню Швецыі: ён правёў ваенную рэформу. У 1544 годзе ён скарыстаў стараскандынаўскую канцэпцыю Uppbåd (ваенны прызыў або прэрагатыва склікаць пэўную долю мужчын з кожнага раёна ў выпадку скрайняй неабходнасці) дзеля стварэння першага ў Еўропе рэгулярнага войска. Мужчыны знаходзіліся ў стане гатоўнасці, у мірны час застаючыся дома, мелі падатковыя ільготы, але былі абавязаны з'яўляцца для муштраванняў. Пазней гэтая сістэма ператварылся ў ваенныя паселішчы. Да смерці Густава Вазы ў 1560 кожныя дзесяць сялян мелі прадастаўляць аднаго жаўнера, які служыў ці дома, ці за мяжой.

Casus belli

правіць
 
Кароль Швецыі Эрык XIV (1533—1577)
 
Кароль Даніі і Нарвегіі Фрэдэрык II (1534—1588)

Па смерці Крысціяна III і Густава Вазы (у 1559 і 1560 адпаведна) абедзве дзяржавы займелі маладых ваяўнічых манархаў, Фрэдэрыка II і Эрыка XIV. Фрэдэрык II прадстаўляў Данію лідарам у адроджанай Кальмарскай уніі, а Эрык марыў канчаткова разбурыць дамінуючае становішча Даніі[4].

Неўзабаве па каранацыі ў 1559 Фрэдэрык II загадаў свайму палявому камандзіру Ёргену Ранцау адпомсціць за прыніжальную паражэнне ад дробнай сялянскай рэспублікі Дытмаршэн, якая была адолена за некалькі тыдняў і перайшла пад дацка-нарвежскую карону. У наступным годзе дацкая экспансія працягнулася да балтыйскага востраву Эзэль[5].

У 1561, калі рэшта ордэнскай дзяржавы ў паўночнай Балтыі была секулярызаваная вялікім майстрам Готхардам Кетлерам, і Данія, і Швецыя ўмяшаліся ў Лівонскую вайну[6]. У гэтым канфлікце шведскі кароль Эрык паспяхова зашкодзіў дацкім планам захапіць Эстляндыю.

Любек, незадаволенае чыненымі Эрыкам Дацкім перашкодамі ў гандлі, якія той увёў дзеля ўскладнення гандлю Масковіі, далучыўся да ваеннага саюза з Даніяй, у які таксама ўвайшла Рэч Паспалітая, якая хацела мець кантроль над гандлем у Балтыцы.

Баявыя дзеі

правіць

Пачатковая фаза

правіць

Сутычкі пачаліся ўжо ў маі 1563, яшчэ да абвяшчэння вайны. Дацкі флот пад камандаваннем Якаба Брокенхуса выправіўся на Балтыку. 30 мая ля Борнхальма ён атакаваў шведскія караблі Якаба Багэ, але атрымаў паражэнне.

Дзеля мірных перамоў былі пасланы нямецкія каралеўскія эмісары, але на прызначанае месца ў Ростак шведы не з'явіліся. 13 жніўня 1563 эмісары Даніі і Любеку абвясцілі ў Стакгольме вайну. У гэтым жа месяцы Фрэдэрык II напаў на Эльвсбарг 25-тысячнае войска прафесійных наймітаў вырушыла з Халанда і пасля трох дзён бамбардзіровак і шасцігадзіннага штурму здолела захапіць гэту фартыфікацыю, якая адкрывала ім шлях на Швецыю. А апошняя, такім чынам, была адрэзана ад Паўночнага мора і пазбаўленая найістотнейшага імпарту солі. Эрык тады атакаваў Хальмстад, і быў адкінуты прафесійным дацкім войскам.

11 верасня адбылася марская бітва каля Эланда, пасля чаго ў вайне наступіла паўза.

Кампаніі

правіць

Паўднёвая

правіць
 
Херлуф Троле, 1551
 
Даніэль Ранцау

30 мая 1564 адбылася бітва шведскага і дацка-любецкага флотаў між Готландам і Эландам. У ёй быў захоплены шведскі флатаводзец Багэ і патоплены найбуйнейшы карабель Балтыі «Марс». Шведскі флот адступіў да Стакгольма, не прарваўшы блакаду. Новым камандуючым быў прызначаны Клас Крыстэрсан Хорн, які 14 жніўня прадпрыняў новую спробу атакаваць датчанаў ля востраву Юнгфрун на поўнач ад Эланду, аднак блакада не была знятая.

У 1565 Хорн атакаваў правінцыі Халанд і Сконэ і прадпрыняў некалькі спробаў пад Бохусленам і Удэвалай. Датчане спалілі Лёдэсэ ў правінцыі Вестэргётланд. Супраць датчанаў выйшла шведскае войска пад камандаваннем Нільса Бае, які 28 жніўня 1564 ўзяў Варберг. 20 кастрычніка Даніэль Ранцау разбіў шведаў пад Аксторнай.

На моры шведы дабіліся большага. флот пад камандаваннем Хорна пераследаваў дацка-любецкі флот да нямецкага ўзбярэжжа, дзе большасць яго знішчыў. Пасля перамогі Хорн накіраваўся да Эрэсуна і ўвёў збор за праход суднаў. 4 чэрвеня 1565 ў бітве на Мекленбургскім узбярэжжы быў смяротна паранены Херлуф Троле, 7 ліпеня ля Борнхальма быў разбіты флот пад камандаваннем Ота Руда, захоплены дацкі флягман Jegermesther.

У студзені 1566 шведы прадпрынялі беспаспяховую спробу аблогу Бохускай крэпасці ў Бохуслене. Даніэль Ранцау перайшоў з войскам у Вестэргётланд, а Клас Хорн вярнуўся збіраць мыты на Балтыцы. 26 ліпеня 1566 года адбылася нязначная марская бітва ля Эланду. 28 ліпеня палова дацка-любецкага флоту загінула ў шторме. Тады Клас Хорн быў выкліканы ўзначаліць сухапутныя войскі, дзе і сканаў 9 верасня.

Паўночная

правіць

Швецыя заняла неабароненую нарвежскую правінцыю Емтланд, якая неўзабаве была адваявана контраатакай сіл нарвежскага губернатара Трондэлага. Аднак на шведскую тэрыторыю яны не пайшлі. У 1564 шведы зноў занялі Емтланд, а таксама Хер'едален і Трондэлаг разам з Тронхеймам. дзякуючы падтрымцы з суседняга Бергенхусу жыхары Тронхейма выгналі шведаў, аднак Емтланд і Хер'едален засталіся пад акупацыяй. Гэтыя правінцыі адышлі да Даніі — Нарвегіі толькі пасля перамір'я 1570 года[7].

Швецыя таксама атакавала і ва ўсходняй Нарвегіі. На паўднёвым усходзе была захоплена Бохуская крэпасць, адбітая ў 1566. Яшчэ адна частка войска ў 1567 захапіла Хамар і дайшла да Осла[7]. Аднак перш чым шведы падышлі, жыхары Осла спалілі горада. З паўднёвага ўсходу да Осла прыйшло дадатковае войска шведаў, каб захапіць Акерсхускую крэпасць. Па дарозе шведы спалілі Кунгахэлу і Сарпсборг. Пад Осла іх разбілі мясцовыя жыхары з дапамогай сіл Эрыка Розенкранца і караля Даніі і Нарвегіі. Шведы адышлі ў паўночна-ўсходнім напрамку, спаліўшы Хамар[7], разбурыўшы ў ім кафедру і палац біскупа Хамархус.

Заключная фаза

правіць

Дацкія найміты пераўзыходзілі шведскае войскае, складзенае з сялян, ва ўсім, акрамя аднаго: прафесійнае войска не жадала ваяваць, не атрымліваючы аплаты. З-за гэтага Даніі давалося адмовіцца ад планаў захапіць Кальмарскую фартыфікацыю, замест гэтага засяродзіўшыся на штурме Стакгольма. У жніўні Эрык напаў на Блекінгэ, але неўзабаве датчане яго адбілі.

У 1567 годзе вар'яцтва Эрыка XIV канчаткова спаралізавала шведскі ваенны паход. Датчане былі знясілены і таксама не прадпрымалі сур'ёзных дзеянняў да кастрычніка, калі Ранцау атакаваў Смоланд і Эстэргётланд. У лістападзе ён спаліў тут усе гаспадаркі і хаты, знішчыў усю скаціну. Спроба адрэзаць яму шлях да адыходу правалілася, і ў сярэдзіне лютага 1568 ён вярнуўся ў Халанд.

Увесь гэты час ладзіліся спробы прывесці ваюючыя бакі да перамір'я. У перамовах удзельнічалі ў розны час графы Памераніі, французскі пасол Шарль Данкей, імператары Фердынанд I і Максіміліян II. Імператары дабіваліся ад Даніі і Швецыі вяртання захопленых у Лівоніі тэрыторый, але Швецыя адмовілася пагадзіцца на іх патрабаванні[8].

 
Кароль Швецыі Юхан III (1537—1592)

У 1568 шведскі граф Юхан здзейсніў пераварот і зрынуў свайго брата Эрыка з прастола[8]. Каранаваны пад імем Юхан III, ён пачаў перамовы з Даніяй, і 18 лістапада ў Роскіле быў падрыхтаваны чарнавы варыянт дагаворы. Аднак Швецыя адрынула пагадненні, і ў 1569 баявыя дзеянні аднавіліся. Датчане атакавалі Варберг, узяўшы яго 13 лістапада. Шведы ж здабылі перамогу ў Сконэ.

Мірныя перамовы

правіць

Абодва войскі болей не маглі ваяваць, і ў верасні 1570 ў Штэціне ўзнавіліся перамовы. 13 снежня 1570 нарэшце быў заключаны мір. Шведскі кароль адмовіўся ад пасяганняў на Нарвегію, Сконэ, Халанд, Блэкінге і Готланд, а датчане — ад спробы падпарадкаваць Швецыю. Балтыйскае мора было абвешчана дацкім. Кальмарская унія была распушчана афіцыйна. Шведы атрымалі за Эльвсбарг 150 000 рыксдалераў і абавязаліся вярнуць захопленыя караблі.

Напэўна, самым значным наступствам вайны стала стварэнне рэгулярнага шведскага войска. Пасля яшчэ некалькіх удзелаў Швецыі ў войнах наступнага стагоддзя гэтая дзяржава стала найбуйнейшай ваеннай пагрозай у паўночнай Еўропе.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в Bjørn Poulsen, Home > About Denmark > History > The Middle Ages > The Kalmar Union Архівавана 3 студзеня 2010., Danish Ministry of Foreign Affairs, 7 сакавіка, 2008
  2. а б Forside > Om Sverige > Historie Архівавана 11 лютага 2007., Danish Ministry of Foreign Affairs, «Danish Embassy, Stockholm», 5 жніўня, 2009
  3. Knud J.V. Jespersen, Home > About Denmark > History > Reformation & Absolutism > Danish Sovereignty Архівавана 28 снежня 2009., Danish Ministry of Foreign Affairs, February 13, 2008
  4. Knud J.V. Jespersen, Home > About Denmark > History > Reformation & Absolutism > The Dano-Swedish Wars Архівавана 27 лютага 2010., Danish Ministry of Foreign Affairs, 7 сакавіка, 2008
  5. När Hände Vad?: Historisk uppslagsbok 1500—2002 (2002) pp. 41.
  6. När Hände Vad?: Historisk uppslagsbok 1500—2002 (2002) pp. 42.
  7. а б в Ersland and Sandvik, 1999: pp. 205—206
  8. а б Eriksson 2007, pp.49-50

Літаратура

правіць
  • Eriksson, Bo (2007). Lützen 1632. Norstedts Pocket, Stockholm. ISBN 978-91-7263-790-0. (шведск.)
  • Norsk historie 1300—1625 (нарв.). — Oslo: Samlaget, 1999. — Т. II. — (Norsk historie). — ISBN 82-521-5182-5.

Спасылкі

правіць