Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Чапел-Хіл
Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Чапел-Хіл (англ.: University of North Carolina at Chapel Hill) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Чапел-Хіл у штаце Паўночная Караліна.
Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Чапел-Хіл | |
---|---|
англ.: University of North Carolina at Chapel Hill | |
Арыгінальная назва | англ.: University of North Carolina at Chapel Hill |
Заснаваны | 1789 |
Студэнты | 30 092[1] і 29 462[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Чапел-Хіл, Паўночная Караліна, ЗША |
Сайт | unc.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта флагман сістэмы Паўночна-Каралінскага ўніверсітэта. Пасля заснавання ў 1789 годзе ўніверсітэт упершыню пачаў набіраць студэнтаў у 1795 годзе, што зрабіла яго адным з найстарэйшых дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах.
Заснаваны ў 1789 годзе Генеральнай Асамблеяй штата як Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт. З 1963 года вядомы пад цяперашняй назвай. У дадзены момант ва ўніверсітэце навучаецца каля 27 000 студэнтаў. Член Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, якая існуе з 1900 года і аб'ядноўвае вядучыя даследчыя ВНУ ЗША.
Выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 9 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 23 лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі і 51 стыпендыята Родса. Сярод іншых вядомых выпускнікоў — прэзідэнт ЗША, віцэ-прэзідэнт ЗША, 38 губернатараў штатаў, 98 членаў Кангрэса ЗША і 9 членаў кабінета міністраў, а таксама генеральныя дырэктары кампаній, алімпійцы і прафесійныя спартсмены.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Уільям Руфус Кінг, 13-ы прэзідэнт ЗША
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 19 чэрвеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Чапел-Хіл
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы