Паўночна-Каўказскі фронт
Паўно́чна-Каўка́зскі фронт — аператыўнае аб’яднанне РСЧА ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Паўночна-Каўказскі фронт | |
---|---|
Гады існавання |
Першае фарміраванне: 20 мая 1942 — 4 верасня 1942 Другое фарміраванне: 24 студзеня 1943 — 20 лістапада 1943 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | камандуючаму |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы СССР |
Тып | фронт |
Складаецца з | упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб’яднанне |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
С. М. Будзёны І. І. Масленнікаў І. Я. Пятроў |
Першае фарміраванне
правіцьПаўночна-Каўказскі фронт першага фарміравання быў утвораны 20 мая 1942 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 мая 1942 года з войскаў былога Крымскага фронту, часцей, злучэнняў і ўстаноў, падпарадкаваных глаўкаму Паўночна-Каўказскага напрамку.
Склад
правіцьУ склад фронту ўключаліся:
У далейшым у Паўночна-Каўказскі фронт у розны час уваходзілі:
28 ліпеня 1942 года рашэннем Стаўкі ВГК ў Паўночна-Каўказскі фронт былі перададзеныя войскі скасаванага Паўднёвага фронту, а ў яго складзе створаны Прыморская і Данская аператыўныя групы войскаў.
Баявая задача
правіцьПры фарміраванні Паўночна-Каўказскі фронт атрымаў задачы па ўтрыманню Севастопальскага абарончага раёна і мяжы ракі Дон, абароне узбярэжжаў Чорнага і Азоўскага мораў.
Баявыя дзеянні
правіцьДа 3 ліпеня 1942 года войскі фронту сіламі Севастопальскага абарончага раёна вялі абарончыя баі пад Севастопалем.
З 25 ліпеня па 5 жніўня 1942 года войскі фронту вялі цяжкія абарончыя баі ў ніжнім цячэнні Дона, а затым на стаўрапольскім і краснадарскім напрамках.
У жніўні-верасні 1942 года войскі фронту правялі Армавіра-Майкопскую і Новарасійскую аперацыі, не дапусціўшы прарыву праціўніка ўздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа ў Закаўказзе.
4 верасня 1942 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 1 верасня 1942 года Паўночна-Каўказскі фронт пераўтвораны ў Чарнаморскую групу войскаў Закаўказскага фронту.
Камандны склад
правіцьКамандуючы — Маршал Савецкага Саюза Сямён Міхайлавіч Будзённы (май-верасень 1942).
Члены Ваеннага савета:
- сакратар Краснадарскага крайкама УКП(б) П. І. Селязнёў (май-ліпень 1942)
- сакратар ЦК УКП(б) Лазар Майсеевіч Кагановіч (ліпень-верасень 1942).
Начальнікі штаба:
- генерал-маёр Георгій Фёдаравіч Захараў (май-ліпень 1942)
- генерал-лейтэнант Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (ліпень-верасень 1942)
Другое фарміраванне
правіцьПаўночна-Каўказскі фронт другога фарміравання быў утвораны 24 студзеня 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 24 студзеня 1943 года на базе Паўночнай групы войскаў Закаўказскага фронту.
Склад
правіцьУ склад фронту ўвайшлі:
У далейшым яму была перададзена таксама Чарнаморская група войскаў Закаўказскага фронту ў складзе:
У аператыўным падпарадкаванні камандуючага войскамі Паўночна-Каўказскага фронту знаходзіліся Чарнаморскі флот і Азоўская ваенная флатылія.
Баявыя дзеянні
правіцьВойскі фронту ў студзені — пачатку лютага 1943 года ўдзельнічалі ў Паўночна-Каўказскай аперацыі. У Краснадарскай аперацыі яны нанеслі паражэнне 17-й нямецкай арміі і ў ходзе далейшага наступлення да пачатку мая адкінулі праціўніка на Таманскі паўвостраў. З другой паловы лютага злучэнні 18-й арміі вялі ўпартыя баі па ўтрыманню і пашырэнню плацдарма пад Наварасійскам. Авіяцыя Паўночна-Каўказскага фронту заваёўвала панаванне ў паветры падчас паветраных бітваў на Кубані.
У верасні-кастрычніку 1943 года Паўночна-Каўказскі фронт ажыццявіў Новарасійска-Таманскую аперацыю, у ходзе якой 16 верасня вызваліў Новарасійск, ачысціў ад войскаў праціўніка Таманскі паўвостраў і завяршыў вызваленне Паўночнага Каўказа. У лістападзе 1943 года правёў Керчанска-Эльцігенскую дэсантную аперацыю і, захапіўшы плацдарм на Керчанскім паўвостраве на паўночны ўсход ад Керчы, стварыў выгадныя ўмовы для вызвалення Крыму.
20 лістапада 1943 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 15 лістапада 1943 года фронт ператвораны ў Асобную Прыморскую армію.
Камандны склад
правіцьКамандуючыя:
- генерал-лейтэнант, з студзеня 1943 года генерал-палкоўнік Іван Іванавіч Масленнікаў (студзень-май 1943)
- генерал-лейтэнант, з жніўня 1943 года генерал-палкоўнік Іван Яфімавіч Пятроў (май-лістапад 1943)
Член Ваеннага савета — генерал-маёр Аляксандр Якаўлевіч Фаміных (студзень-лістапад 1943).
Начальнікі штаба:
- генерал-маёр Аляксандр Аляксеевіч Забалуеў (студзень-сакавік 1943)
- генерал-лейтэнант Іван Яфімавіч Пятроў (сакавік-май 1943)
- генерал-маёр Іван Андрэевіч Ласкін (май-лістапад 1943)
Літаратура
правіць- Северо-Кавказский фронт // Великая Отечественная война, 1941—1945 : энциклопедия / под ред. М. М. Козлова. — М. : Советская энциклопедия, 1985. — С. 643—644. — 500 000 экз.