Паўночна-Шатландскае нагор’е
Паўночна-Шатландскае нагор’е ці Шатландскае высакагор’е (англ.: Highlands of Scotland) — горная вобласць Шатландыі, якая займае прыкладна 2/3 гэтай аўтаномнай вобласці, адзін з пяці асноўных рэгіёнаў вытворчасці шатландскага віскі, якія вылучаюцца Асацыяцыяй шатландскага віскі.
Паўночна-Шатландскае нагор’е | |
---|---|
англ. Highlands of Scotland, гэльск. Gàidhealtachd, скотс. Hielands | |
Краіна | |
Найвышэйшы пункт | м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзелена ўпадзінамі, найбуйнейшая з якіх — Глен-Мор, на шэраг пласкагор’яў і хрыбтоў: Грампіянскія горы, Паўночна-заходняе нагор’е і інш. На поўдні пераходзіць у Сярэднешатландскую нізіну. У вобласці знаходзіцца самая высокая гара Вялікабрытаніі, гара Бен-Невіс (1344 м), азёры Лох-Нес, Лох-Лохі і Лох-Ломанд; цэнтрам лічыцца горад Інвернес.
Назва Highlands (горная краіна ці горныя раёны паўночнай Шатландыі), дзе дамінавала кельцкая мова, ужываецца, як супрацьлегласць назве Lowlands (Scottish Lowlands, A' Ghalldachd) — Шатландская раўніна, нізінная паўднёвая, меней гарыстая частка Шатландыі.
Зноскі
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
правіць- Паўночна-Шатландскае нагор’е (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- The Internet Guide to Scotland (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2010. Праверана 26 сакавіка 2009.