Паўсаній
Паўсаній (каля 510—468 да н.э.) — спартанскі военачальнік.
Паўсаній | |
---|---|
грэч.: Παυσανίας | |
![]() | |
Род дзейнасці | спартанскі палкаводзец |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | Спарта |
Грамадзянства | Спарта |
Дата смерці | 467 да н.э. |
Месца смерці | Спарта |
Месца пахавання | |
Бацька | Клеамброт(англ.) бел. |
Маці | Alcathoe[d] |
Дзеці | Плістаанакт |
![]() |
Сын Клеамброта і Алкафоі. Быў апекуном Плістарха, сына Леаніда. Камандаваў апалчэннем грэчаскіх полісаў з 480 да н.э. і перамог персаў пад Платэямі (479 да н.э.), потым узяў горад Візанцій. Неўзабаве быў адкліканы і абвінавачаны ў тым, што збіраўся, з дапамогай персаў, стаць грэчаскім тыранам. Быў апраўданы, пасля чаго самавольна вярнуўся ў Візанцій і правіў там (477—470 да н.э.). Быў выгнаны адтуль Кімонам, Паўсаній збег і быў прызваны ў Спарту. Там быў ізноў абвінавачаны ў сувязях з персамі, і, пасля таго як была захоплена яго перапіска з Артабазам, Паўсаній спрабаваў укрыцца ў храме Афіны, дзе быў жывым замураваны спартанцамі.
Пасля пакарання, паводле волі аракула, побач з храмам былі пастаўленыя дзве бронзавыя статуі Паўсанія. Вядомыя некалькі пазнейшых мармуровых копій з іх, адну з якіх памылкова лічаць выявай Юліяна Адступніка.