Паўстанцкая армія Украіны

Рэвалюцыйная паўстанцкая армія Украіны — збройныя паўстанцкія фарміраванні падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі, якія дзейнічалі на паўднёвым усходзе Украіны з 21 ліпеня 1918 па 28 жніўня 1921 года пад лозунгамі анархізму. РПАУ сустракаецца ў дакументах і крыніцах пад такімі назвамі, як Паўстанцкая армія Украіны, Украінская паўстанцкая армія, армія імя бацькі Махно, паўстанцкі рух пад кіраўніцтвам Махно, альбо дастаткова часта ў крыніцах больш позняй савецкае эпохі — «махноўцы».

Рэвалюцыйная паўстанцкая армія Украіны
Галоўнакамандуючы
Рэвалюцыйнай паўстанцкай арміяй Украіны
Нестар Махно сярод сваіх паплечнікаў, 1919
Гады існавання 21 ліпеня 191828 жніўня 1921
Краіна Вольная тэрыторыя
Падпарадкаванне паўстанцы ліпень 1918 — люты 1919
Украінская ССР Украінская савецкая армія
(люты-май 1919)
паўстанцы чэрвень 1919 — кастрычнік 1920
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка Чырвоная армія (лістапад 1920)
паўстанцы снежань 1920 — жнівень 1921
Уваходзіць у Грамадзянская вайна ў Расіі
Тып Партызанская (паўстанцкая) армія
Функцыя Барацьба з акупацыйнымі войскамі, забеспячэнне стварэння анархічнага грамадства
Колькасць да 120 000 чалавек
Дыслакацыя Паўднёва-ўсходняя Украіна
Мянушкі махноўцы
Заступнік Пётр Аляксеевіч Крапоткін
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Нестар Іванавіч Махно
Віктар Фёдаравіч Белаш
Сямён Мікіціч Карэтнікаў
Феадосій Юстынавіч Шчусь
Сцяг РПАУ

Цэнтрам паўстанцкага руху махноўцаў было сяло Гуляйполе Екацярынаўскай губерні — радзіма Нестара Махно. Раён аперацый атрадаў Махно знаходзіўся ад Днястра да заходніх межаў Вобласці Войска Данскога.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць