Па што ідзеш, воўча?

«Па што ідзеш, воўча?» — аповесць Евы Вежнавец. Кніга выдадзена ў 2020 годзе, выдавецтва «Пфляўмбаўм». За кнігу «Па што ідзеш, воўча?» Ева Вежнавец уганаравана літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца.

Па што ідзеш, воўча?
Аўтар Ева Вежнавец
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 2020

У аповесці «Па што ідзеш, воўча?» пераплятаюцца два сюжэты. Першы распавядае гісторыю Рыны, алкагалічкі сярэдняга ўзросту, якая доўгі час жыла за мяжой, дзе даглядала старога. Другі сюжэт — гісторыя Дарошкі, бабулі Рыны. Смерць бабулі прымушае Рыну вярнуцца ў забытую Богам беларускую глуш[1]. Падзеі аповесці разгортваюцца на Любаншчыне. Рына мусіць пахаваць бабулю, адкапаць каханка і аднавіць крыніцы[2].

Гісторыя стварэння

правіць

Па словах аўтаркі, твор прысвечаны ў першую чаргу беларускім бабулям.

«Пачуццю рэчаіснасці і беларускасці я навучылася ад яе. І калі я пачула, што ЮНІСЕФ прапанаваў бабак лічыць перадачай вуснай спадчыны і чалавечнасці, перадачай традыцыі, я зразумела, што павінна напісаць пра беларускіх бабак. Таму што яна была не адна, я такіх бабак сустракала вельмі многа. Дзяды паміраюць рана, і дзяды не цікавяцца такімі дробнымі рэчамі, якімі цікавяцца бабулі. Гэта, хутчэй за ўсё, не кніга, а адкрытая, жывая гаворка»[3].

Пераклады

правіць

У 2022 годзе раман «Па што ідзеш, воўча?» перакладзены на нямецкую мову.

У 2023 годзе кніга выйшла ў перакладзе на чэшскую мову, у чэшскім выдавецтве Паўла Мерварта, пераклад зроблены пісьменнікам і перакладчыкам Максам Шчурам[4]. Пераклад трапіў у трыццатку найлепшых кніг за 2023 год па версіі чэшскага літаратурнага часопіса Iliteratura.cz.

У 2023 годзе на шведскую мову «Па што ідзеш, воўча?» пераклалі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль, ён стаў адным з пяці намінантаў на літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern.

У 2024 годзе кніга перакладзена на нарвежскую мову і перададзена ў друк.

Малгажата Бухалік працуе над перакладам кнігі на польскую мову.

Агучванне кнігі

правіць

У ліпені 2023 года кніга «Па што ідзеш, воўча?» агучана, аўдыёбук запісаны на Еўрарадыё, чытала твор Алена Зуй-Вайцяхоўская[5].

Узнагароды і адзнакі

правіць

Зноскі

  1. История женщины, вернувшейся с Запада в Беларусь. Рассказываем о лучшей книге года. КП у Беларусі (26 лістапада 2021). Праверана 29 лістапада 2023.
  2. Па што ідзеш, воўча?. Kamunikat.org (4 сакавіка 2022). Праверана 30 лістапада 2023.
  3. Прэмію Гедройца ўпершыню атрымала жанчына. Паразмаўлялі з пісьменніцай Евай Вежнавец. Белсат (26 лістапада 2021). Праверана 1 снежня 2023.
  4. В Чехии вышел бестселлер, главная героиня которого вернулась с Запада в Беларусь. Zerkalo.io (10 верасня 2023). Праверана 30 лістапада 2023.
  5.   Ева Вежнавец — Па што ідзеш, воўча? . Еўрарадыё, 19 ліпеня 2022
  6. Прэмію Гедройця за 2020 год атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»(недаступная спасылка). web.archive.org (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2021. Праверана 6 верасня 2023.
  7. Кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец трапіла ў топ найлепшых твораў году па версіі чэшскага партала Iliteratura.cz. Будзьма беларусамі! (11 снежня 2023). Праверана 11 снежня 2023.