Пека Халанен (фінск.: Pekka Halonen, 23 верасня 1865, Лапінлахці, Вялікае княства Фінляндскае — 1 снежня 1933, Туусула, Фінляндыя) — фінскі мастак, прафесар. Найбольш вядомы сваімі зімовымі пейзажамі.

Пека Халанен
фінск.: Pekka Halonen
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 верасня 1865(1865-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1933(1933-12-01) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Дзеці Antti Halonen[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
жанравы жывапіс
партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм, нацыянальны рамантызм, постімпрэсіянізм
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У асноўным Халанен працаваў у пейзажным жанры і ў жанравым жывапісе. У пачатку 1900 г. Халанен стаў звяртацца да каларыстычных эксперыментаў і шукаў новыя спосабы малюнка. У 1915—1916 гадах агульны каларыт яго прац страціў былую яркасць, а сам мастак вярнуўся да традыцыйных пейзажаў. Халанен, у адрозненне ад многіх іншых мастакоў-пейзажыстаў, сканчаў карціны на прыродзе, а не ў студыі. Звычайна ён не рабіў накідаў, а адразу ж пачынаў пісаць пэндзлем. Мэтай мастака з'яўлялася не скрупулёзнае прайграванне назіранай карціны, а стварэнне гарманічнай і ўзважанай кампазіцыі. У працах Халанена знаходзяць адлюстраванне матывы і сюжэты як традыцыйнага фінскага, так і сусветнага жывапісу. Ён выяўляў асаблівую цікавасць да работ Жана-Франсуа Міле, майстра малюнка сялянскага жыцця і прыроды, а таксама да твораў Жуля Басцьен-Лепажа.

Зноскі

  1. Register of the Artists' Association of Finland

Літаратура правіць