Пелагій II
(Пасля перасылкі з Пелагій II (Папа Рымскі))
Пелагій II (лац.: Pelagius; памёр 7 лютага 590) — шэсцьдзесят трэці Папа Рымскі (26 лістапада 579 — 7 лютага 590), рымлянін гоцкага паходжання, паколькі яго бацька насіў імя Вінігільд. Найважнейшыя дакументы яго пантыфікату датычацца лангабардаў і ерасі Трох раздзелаў. Пелагій звяртаўся да візантыйскага імператара Маўрыкія з просьбай аб дапамозе ад нападаў лангабардаў. Не атрымаўшы дапамогі звяртаўся да франкаў за абаронай.
Пелагій II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бенедыкт I | ||||||
Пераемнік | Грыгорый I, Папа Рымскі | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
каля 520[1][2][…] |
||||||
Смерць |
9 лютага 590 |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пелагій увёў вельмі строгія нормы па цэлібату святароў, якія былі перагледжаны Папам Грыгорыем I. Пад час яго пантыфікату прынялі хрысціянства вестготы Іспаніі, якія адмовіліся ад арыянства. Пабудаваў царкву Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура. Памёр ад чумы.
Зноскі
- ↑ papa Pelagi II // http://cantic.bnc.cat/registres/fitxa/105364 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pope Pelagius II // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.