Пелапанес (акруга)
Пелапанес (грэч. Περιφέρεια Πελοποννήσου) — адміністрацыйная вобласць (перыферыя) на поўдні рэспублікі Грэцыя. Правінцыя займае большую частку паўвостравы Пелапанес, за выключэннем паўночна-заходніх рэгіёнаў Ахея і Эліды, якія належаць перыферыі Заходняя Грэцыя. На поўначы мяжуе з перыферыяй Заходняя Грэцыя, на паўночным усходзе — з Атыкай. Плошча правінцыі складае 15 490 км².
Пелапанес | |||
---|---|---|---|
грэч. Περιφέρεια Πελοποννήσου | |||
|
|||
Краіна | Грэцыя | ||
Статус | Перыферыя | ||
Уваходзіць у | |||
Уключае | 5 нома | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Трыпалі | ||
Глава адміністрацыі | Panagiotis Nikas[d] | ||
Насельніцтва (2011) | 577 903 | ||
Шчыльнасць | 37,31 чал./км² | ||
Плошча | 15 490 км² | ||
Часавы пояс | UTC+1 | ||
Код ISO 3166-2 | GR-J | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыя
правіцьПерыферыя была створана ў 1987 годзе падчас адміністрацыйнай рэформы. З 2010 года паводле закону Калікратыса, яе правы і паўнамоцтвы былі перагледжаны і пашыраны. Разам з перыферыямі Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў, яна падпарадкоўваецца Дэцэнтралізаванай адміністрацыі Пелапанес, Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў, размешчанай у Патрах. Адміністрацыйны цэнтр перыферыі знаходзіцца ў Трыпалі. Адміністрацыйная вобласць падзелена на пяць адміністрацыйных адзінак (номаў, да 2010 года — прэфектуры): Аркадыя, Аргаліда, Карынфія, Лаконія і Месінія, які ў сваю чаргу падзелены на 26 муніцыпалітэтаў.
З 1 студзеня 2011 года губернатарам перыферыі з'яўляецца Петрас Татуліс, які быў выбраны ў лістападзе 2010 года на выбарах у мясцовыя органы кіравання ад Усегрэчаскага сацыялістычнага руху.
Літаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1989. — С. 369.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пелапанес (акруга)