Пеленг (кампанія)
ААТ «Пеленг» — беларуская кампанія па распрацоўцы і вытворчасці оптыка-электроннай прадукцыі ваеннага і грамадзянскага прызначэння, вядучая кампанія галіны ў Рэспубліцы Беларусь[2].
Пеленг | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 1974 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | optics industry[d] |
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт |
peleng.by (руск.) be.peleng.by (бел.) en.peleng.by (англ.) |
Гісторыя
правіцьДатай заснавання прадпрыемства лічыцца 19 снежня 1974 года, калі была праведзена рэарганізацыя БелОМА (Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання): са складу мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава было выдзелена ў якасці самастойнага прадпрыемства Цэнтральнае канструктарскае бюро аптычнага прыборабудавання (ЦКБАП) з вопатнай вытворчасцю. ЦКБАП было створана на базе Цэнтральнага канструктарскага бюро прыборабудавання, створанага ў 1971 годзе на базе вопытна-канструктарскага бюро Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. У 1975 годзе ЦКБАП было перайменавана ў ЦКБ «Пеленг». Першапачаткова прадпрыемства ўваходзіла ў сістэму Міністэрства абароннай прамысловасці СССР, у незалежнай Рэспубліцы Беларусь прадпрыемства ўвайшло ў сістэму Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе яно было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства[2][3][4]. Доўгі час уваходзіла ў склад аб’яднання «БелОМА»[5]
У 2010-я гады «Пеленг» прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы і вытворчасці першага беларускага спадарожніка «БелКА»[6][7]. У 2017 годзе паведамлялася пра гатоўнасць «Пеленга» і «Інтэграл» вырабляць новыя спадарожнікі[8].
У 2012—2013 гадах паведамлялася пра перамовы, якія тычыліся планаў куплі пакета акцый «Пеленга» Раскосмасам[9].
Станам на 2019 год 48,9356% акцый ААТ было за дзяржавай, астатнія акцыі былі размеркаваны паміж 1639 акцыянерамі (1 юрыдычнай асобай і 1638 фізічнымі асобамі: у асноўным топ-менеджарамі і супрацоўнікамі прадпрыемства). У 2019 годзе выручка кампаніі склала 176,1 млн руб., чысты прыбытак — 44,4 млн руб. (20,5 млн долараў). 76,56% выручкі было атрымана ад вытворчасці прыбораў у вырабаў, 20,48% — ад навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2018 годзе кампанія выплаціла больш за 26 млн руб. дывідэнтаў (каля 12 млн долараў), або 600,6 руб. на акцыю; у 2019 годзе — 10,6 млн руб. дывідэндаў, або 244,57 руб. на акцыю. У 2018 годзе на прадпрыемстве працавала 2030 чалавек, у 2019 годзе — 1995 чалавек. У 1-м квартале 2016 года «Пеленг» увайшоў у дзясятку найбольш прыбытковых ААТ у краіне[10].
Санкцыі
правіць2 снежня 2021 года ААТ «Пеленг» было ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША[11] і Канады[12].
Пасля ўварвання Расіі на Украіну у 2022 годзе кампанія трапіла пад санкцыі ўсіх краін Еўрасаюза, бо яна «вырабляе і пастаўляе камплектуючыя для вытворчасці расійскай артылерыі і ваеннай тэхнікі (у прыватнасці, БТР-82А), якая выкарыстоўваецца расійскімі войскамі ў агрэсіўнай вайне супраць Украіны»[13][14]. Па аналагічным падставам кампанія трапіла пад санкцыі Швейцарыі, Японіі і Новай Зеландыі[15][16]. 12 мая 2023 года санкцыі супраць кампаніі ўвяла Украіна[17], у жніўні таго ж года да іх далучылася Вялікабрытанія[18]. У лютым 2024 года санкцыі супраць «Пеленга» ўвёў ЕС[19]; у пачатку сакавіка да гэтага пакета санкцый далучыліся Швейцарыя[20], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[21], а ў красавіку таго ж года ЗША пашырылі свае санкцыі на некаторых кіраўнікоў «Пеленга»[22].
24 лютага 2025 года кампанія ўключана ў санкцыйны спіс Аўстраліі[23].
Вытворчасць
правіцьСтанам на 2021 год кампанія выпускае метэаралагічнае абсталяванне (асобныя прыборы і комплексныя аўтаматызаваныя сістэмы), прыборы для выкарыстання ў касмічных апаратах, спецыяльную оптаэлектроніку, абсталяванне для крыміналістыкі і бяспекі (мікраскопы параўнання, мабільныя комплексы сігналізацыі і відэаназірання)[24]. Сярод распрацовак «Пеленга» — сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі высокага дазволу[2]. Большая частка прадукцыі экспартуецца ў Расію і краіны Блізкага Усходу[25].
Прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе прыборы навядзення для розных узбраенняў, спецыялізуючыся на процітанкавых ракетных комплексах: беларуска-ўкраінскіх «Скіф» і «Шэршань», а таксама для расійскай самаходнай «Хрызантэмы-С»[26][27][28]. У 2020 годзе «Пеленг» распрацаваў артылерыйскі метэабалістычны комплекс АМК-1[29].
Крыніцы
правіць- ↑ а б https://peleng.by/news/Information-about-the-participant-of-market-of-equities/periodic-reporting-for-2019/
- ↑ а б в Пеленг ОАО . Государственный военно-промышленный комитет Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ История компании . Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2019. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ 19 Декабря ОАО «Пеленг» - 45 лет(недаступная спасылка)
- ↑ Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне. 397 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- ↑ «Топлива хватит ещё на 11 лет». Как управляют первым белорусским спутником (руск.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Белорусский спутник запустили с космодрома Байконур . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Новый белорусский спутник с улучшенным зрением выведут на орбиту в конце 2019 года . Onliner.by. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Цена «Пеленга» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ «Газпром трансгаз Беларусь» теснит по прибыли «Беларуськалий», «Петруха» и «Белавиа» тонут в убытках (руск.). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2016. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Виктор Владимиров. США объявили о крупномасштабных санкциях в отношении Беларуси (руск.). Голос Америки (2 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 9 снежня 2021.
- ↑ Канада ввела санкции против Дмитрия Лукашенко и семи структур . Интерфакс (2 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 9 снежня 2021.
- ↑ В новых списках санкций «Белавиа», «Пеленг» и резидент минского технопарка (руск.). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ COUNCIL DECISION (CFSP) 2024/747 (англ.). EUR-Lex?!. Official Journal of the European Union (23 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2024. Праверана 7 сакавіка 2024.
- ↑ Russia Sanctions Regulations 2022 (англ.). New Zealand Legislation. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2022. Праверана 14 лістапада 2022.
- ↑ Открытое акционерное общество "Пеленг" (руск.). Война и санкции. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023. Праверана 15 студзеня 2023.
- ↑ Украина ввела санкции против 17 беларусских предприятий . Reform.by* (12 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2024. Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Великобритания ввела санкции против гражданина Словакии Мкртычева, подозреваемого в причастности к поставкам оружия из КНДР в Россию . Настоящее время (8 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2023. Праверана 1 верасня 2023.
- ↑ Шевцов, Талай, «Пеленг». Кто еще попал в 13-й пакет санкций ЕС (руск.). Zerkalo.io (23 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2024. Праверана 14 сакавіка 2024.
- ↑ Анетт Абрамова. Швейцария поддержала 13-й пакет санкций ЕС против россии . Громадское телевидение (1 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2024. Праверана 14 сакавіка 2024.
- ↑ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (англ.). Совет Европейского союза (5 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2024. Праверана 14 сакавіка 2024.
- ↑ США ввели меры против оборонных предприятий Беларуси за пособничество РФ в войне с Украиной . Голос Америки (16 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2024. Праверана 2 чэрвеня 2024.
- ↑ Австралия ввела крупнейший с начала войны пакет санкций в отношении России. В списке есть беларусские предприятия и чиновники
- ↑ Продукция . Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2019. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Point of view: Defence industry in Belarus evolved from helpless to a weighty branch of economy (англ.). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Белорусская фирма «Пеленг» поставляет прицелы для российских противотанковых комплексов «Хризантема-С» (руск.). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2017. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Противотанковые средства: от единичных образцов к семействам . Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Украина завершила испытания ракетного комплекса «Скиф» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2018. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Применение нового артиллерийского метеобаллистического комплекса «АМК-01» позволит повысить огневые возможности артиллерийских подразделений на 30 процентов (руск.). Государственный военно-промышленный комитет Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.