Пелікан (герб)
«Пелікан» (польск.: Pelikan) — прыватнаўласніцкі герб у Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім.
Апіанне
правіцьНа чырвоным полі звернуты налева срэбны пелікан, які корміць птушанят крывёю з разарваных грудзей. Клейнод — 3 страўсавыя пёры. Намёт — чырвоны, абліцаваны срэбрам.
Польскі гісторык Юзаф Шыманьскі і геральдыст Альфрэд Знамяроўскі малююць пелікана на гняздзе. У Знамяроўскага птушка паварочваецца направа, а гняздо залатое, заплятанае[2]. Юліюш Караль Астроўскі адрознівае версію з гнёздамі і надае ёй асобнае імя Пелікан II.
Гісторыя
правіцьАўтары гербоўнікаў Папроцкі і Нясецкі даюць толькі легендарнае апісанне герба. Легенды распавядаюць аб камандзіры, які ахвяраваў сабой дзеля сваіх рыцараў, як пелікан для сваіх дзяцей, або пра біскупа са Швецыі[3]. З іншага боку, Астроўскі, хоць і не цытуе дакладную гісторыю пачатку герба, упэўнены, што герб прыбыў з-за мяжы. Паводле думкі Шыманьскага, заснаванай на архіўных даследаваннях Барбары Трэліньскай, герб «Пелікан» з'явіўся са справай набілітацыі Януша Імбрама ад 7 сакавіка 1564 года, пацверджанага 14 красавіка 1579 года[4].
Гербоўнік родаў
правіцьСпіс з 49 прозвішчаў быў складзены на аснове працы Т. Гайла[5].
Зноскі
- ↑ Gajl, T. Herbarz polski od średniowiecza do XX wieku: ponad 4500 herbów szlacheckich 37 tysięcy nazwisk 55 tysięcy rodów / Tadeusz Gajl. — Gdańsk: L&L, 2007. — 543, [1] s.: il. — S. 261. — ISBN 978-83-60597-10-1.
- ↑ Znamierowski, A. Herbarz rodowy: kompendium / Alfred Znamierowski. — Warszawa: Świat Książki, 2004. — 334, [2] s.: il. (w tym kolor.), faks., fot., rys. — S. 143. — ISBN 83-7391-166-9.
- ↑ Herbarz polski Kaspra Niesieckiego powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopismów, dowodów urzędowych i wydany przez Jana Nep. Bobrowicza. T. VII. — Lipsk: Breitkopf i Haertel, 1841. — 4, 582 s.: il. — S. 266.
- ↑ Szymański, J. Herbarz rycerstwa polskiego z XVI wieku / Józef Szymański. — Warszawa: «DiG», 2001. — XVII, 360 s.: il. — S. 213. — ISBN 83-7181-217-5.
- ↑ Gajl, T. Herbarz polski od średniowiecza do XX wieku: ponad 4500 herbów szlacheckich 37 tysięcy nazwisk 55 tysięcy rodów / Tadeusz Gajl. — Gdańsk: L&L, 2007. — 543, [1] s.: il. — S. 406—539. — ISBN 978-83-60597-10-1.