Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт
Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Pennsylvania State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў штаце Пенсільванія, ЗША. Адзін з 15 лепшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША[4], член Public Ivy[5].
Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Pennsylvania State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Pennsylvania State University |
Дэвіз | англ.: Virtue, Liberty, and Independence |
Заснаваны | 1855 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Студэнты | 78 323[1] і 40 363[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Пенсільванія, ЗША |
Сайт | psu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьЗаснаваны ў 1855 годзе як Пенсільванская фермерская сярэдняя школа.
Штогадовая рэгістрацыя ў кампусе ўніверсітэта ўключае больш за 46 800 аспірантаў і студэнтаў, што робіць Пенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэт адным з буйнейшых універсітэтаў у Злучаных Штатах.
Ва ўніверсітэце ёсць самая вялікая ў свеце асацыяцыя выпускнікоў, якія плацяць узносы.
Універсітэт прапануе навучанне па больш чым 160 спецыяльнасцях.
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта ўключаюць кіраўнікоў дзяржаў і міністраў, а таксама лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, прэміі Грэмі, прэміі Эмі і інш.
Студэнты і выпускнікі ўніверсітэта атрымалі ў агульнай колькасці больш за 50 алімпійскіх медалёў, у тым ліку 17 залатых.
У 2010 годзе ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету Універсітэт штата Пенсільванія заняў 43 месца. U.S. News & World Report змясціў адукацыйную праграму ўніверсітэта на 47 месца сярод лепшых амерыканскіх каледжаў.[6] У 2010 годзе Penn State ацэнены як 98-ы сярод лепшых універсітэтаў свету паводле QS World University Rankings[7]. Wall Street Journal у верасні 2010 года размясціў Penn State на 1 месцы з 479 паводле запатрабаванасці выпускнікоў на рынку працаўладкавання.[8][9]
Структура
правіць- Каледж сельскагаспадарчых навук
- Каледж мастацтваў і архітэктуры
- Каледж бізнесу
- Каледж камунікацый
- Каледж навук аб зямлі і геолага-мінералагічных навук
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж здароўя і развіцця чалавека
- Каледж інфармацыйных навук і тэхналогій
- Каледж права імя Джона Дзікінса
- Каледж права
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж медыцыны
- Каледж медсястрынства
- Каледж навук імя Роберта Эберлі
- Ганаровы каледж імя Уільяма і Джоан Шраераў
- Школа аспірантуры
- Каледж тэхналогій
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ https://www.usnews.com/education/best-colleges/the-short-list-college/articles/colleges-with-the-most-undergraduates
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Top Public Schools - Rankings - Top National Universities(недаступная спасылка). US News & World Report Rankings. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 жніўня 2011.
- ↑ Public ivy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 26 жніўня 2011.
- ↑ National Universities Rankings(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2009. Праверана 26 жніўня 2011.
- ↑ QS World University Rankings 2010 Results .
- ↑ Penn State No. 1 Among Recruiters, Wall Street Journal Finds(недаступная спасылка). Penn State Smeal College of Business. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 26 жніўня 2011.
- ↑ Penn State Tops Recruiter Rankings . The Wall Street Journal - College Rankings.