Пенінскія горы (англ.: Pennines) — невысокія (не больш за 900 метраў вышыні) горы ў Вялікабрытаніі, размешчаныя ў паўночнай Англіі і паўднёвай Шатландыі. Адлучаюць паўночна-заходнюю Англію ад Ёркшыра і паўночнага ўсходу Англіі.

Пенінскія горы
англ.: Pennines
Пенінскія горы на карце Вялікабрытаніі
Пенінскія горы на карце Вялікабрытаніі
Краіна
РэгіёнАнглія
Плошча31 048 км²
Даўжыня356 км
Шырыня160 км
Найвышэйшая вяршыняКрос-Фел 
Найвышэйшы пункт893 м 
Пенінскія горы (Англія)
Пенінскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тыповы пейзаж

Агульная даўжыня каля 250 км, вышыня да 893 м (гара Крос-Фел). Горныя пароды — у асноўным вапняк і пясчанік. Маюцца тарфянікі і радовішчы каменнага вугалю. Адкрыццё ў XVII—XVIII стагоддзях вугалёвых радовішчаў, у прыватнасці Ёркшырскага вугальнага басейна, паслужыла штуршком да развіцця прылеглых да гор раёнаў, аднак Пенінскія горы — па-ранейшаму адзін з найменш населеных раёнаў Вялікабрытаніі.

У Пенінскіх гарах размешчаны Нацыянальны парк «Скалісты край».