Пептыдная паслядоўнасць

Пептыдная ці амінакіслотная паслядоўнасць — парадак, у якім амінакіслотныя рэшткі, злучаныя пептыднымі сувязямі, ляжаць у поліпептыдным ланцугу бялку або пептыду. У адпаведнасці з агульнымі правіламі, пептыдная паслядоўнасць пішацца з N-канца, гэта значыць канца, які змяшчае свабодную амінагрупу  (руск.), да C-канца, які змяшчае свабодную карбаксільную групу  (руск.). Пептыдная паслядоўнасць часта называецца бялковай паслядоўнасцю, калі яна ўяўляе першасную структуру  (руск.) бялку. Увогуле пептыдная паслядоўнасць уяўляе сабой першасную структуру ўсіх бялкоў на момант сінтэзу, аднак праз посттрансляцыйную мадыфікацыю  (руск.) першасная структура некалькі мяняецца з утварэннем сталага бялку.

Зараз вызначана і запісана ў Базу дадзеных паслядоўнасцяў і іншыя базы дадзеных шмат пептыдных паслядоўнасцяў. Для гэтага можа выкарыстоўвацца секвенаванне бялкоў  (укр.), хоць у многіх выпадках пептыдная паслядоўнасць можа быць атрымана з дапамогай перакладу з нуклеятыднай паслядоўнасці  (руск.) адпаведнага гену (у выпадку эўкарыётаў неабходна таксама рэканструяваць працэс сплайсінгу  (руск.)). Звычайна ў базах дадзеных для назваў амінакіслот для сцісласці выкарыстоўваюцца адналітарныя скарачэнні.

Аналіз пептыдных паслядоўнасцяў — карысны інструмент даследавання бялкоў. Для аналізу паслядоўнасцяў зараз распрацавана шмат вылічальных інструментаў. Напрыклад, доўгія паслядоўнасці гідрафобных  (руск.) рэшткаў часта паказваюць трансмембранныя спіралі. Гэтыя спіралі, у сваю чаргу, паказваюць, што гэты бялок з'яўляецца інтэгральным мембранным бялком  (укр.). Пэўныя рэшткі паказваюць на тыпы другаснай структуры, напрыклад, бэта-лісты  (руск.) або альфа-спіралі  (руск.). Па аналізе поўнай паслядоўнасці бялку можна ацаніць яго Ізаэлектрычную кропку  (руск.).

Важным пры аналізе паслядоўнасцяў таксама з'яўляецца параўнанне паслядоўнасцяў з вельмі вядомымі. Падобныя паслядоўнасці, асабліва падобныя матывы паслядоўнасці, часта паказваюць на падобную функцыю або сумеснае эвалюцыйнае паходжанне. Вялікая колькасць гамолагаў  (руск.) дадзенага бялку ў розных біялагічных відах паказвае на эвалюцыйнае захаванне і важнасць гэтага бялку для арганізма.