Перавоз (курганны могільнік)

Перавоз — курганны могільнік каля вёскі Перавоз Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Курганны могільнік-1 правіць

Знаходзіцца за 1,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Каменнае на левым беразе ракі Шоша. 28 курганоў вышынёй ад 1 да 2 м, дыяметрам 5-11 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. Абследавалі ў 1972 года М. А. Ткачоў, у 1981 года Л. У. Дучыц. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік-2 правіць

Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Пчальнік на беразе ракі Шоша. 28 курганоў вышынёй ад 1 да 2 м, дыяметрам 5-11 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. Абследавалі ў 1972 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік-3 правіць

Знаходзіцца насупраць могільніка-2, на правым беразе ракі Шоша, у лесе. 20 курганоў вышынёй 1-2,5 м, дыяметрам 7-12 м. Абследавалі ў 1938—1939 гадах У. Галубовіч, М. А. Ткачоў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік-4 правіць

Знаходзіцца пры ўездзе ў в. Перавоз, на ўскрайку лесу, уздоўж дарогі ў в. Маргі. 3 курганы-«валатоўкі» вышынёй да 2 м, дыяметрам да 12 м. Яшчэ адзін курган — пры выездзе з в. Перавоз у в. Бабруйшчына, за мостам, вышыня 2 м, дыяметр 8 м. Выявіў у 1893 годзе Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1938—1939 гадах А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, у 1972 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.

Спасылкі правіць