«Перавя́сла» — часопіс, орган «Аб'яднання беларускага паступовага студэнцтва» (АБПС) у Чэхаславакіі. Выдаваўся з лістапада 1923 па красавік 1924 у Празе на беларускай мове.

«Перавясла»
Вокладка часопіса «Перавясла», № 1, 1923
Вокладка часопіса «Перавясла», № 1, 1923
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 1923
Спыненне публікацый 1924
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

Асвятлаў арганізацыйныя і ідэалагічныя пытанні студэнцкага руху («Беларускае студэнцтва і яго найбліжэйшыя патрэбы» В. Г., «Аб'яднанне беларускага паступовага студэнцтва» І. Н., «Студэнт і палітыка» В.), дыскусійныя праблемы беларускага нацыянальна-вызвольнага руху («У справе ацэнкі беларускага адраджэння» У. Ж., «Мэты і заданні» Т-ш, «Самамэта, ці пабочнае з'явішча» І. Д., «Асноўныя падваліны вызвольнай ідэалогіі беларускай нацыі» Т. Грыба), палітычную сітуацыю ў свеце («Рысы сучаснай эпохі» П. Дзвінскага, «Прыкладная дэмакратыя» Эліча). Апублікаваў навуковы эцюд «Спробы экскурсіі ў перадгістарычны перыяд гісторыі беларускага народа і краю па даных геаграфічнай наменклатуры» І. Дварчаніна, урыўкі з твораў К. Маркса ў перакладзе на беларускую мову, творы мастацкай літаратуры, у т.л. вершы У. Жылкі, І. Дварчаніна, Л. Родзевіча, В. Русака, апавяданні У. Жылкі, Я. Пыла, Курыуса і інш. У рубрыцы «Бібліяграфія» прарэцэнзаваны зборнікі паэзіі «Спадчына» Я. Купалы, «Водгулле» Я. Коласа, «Беларусь» Л. Родзевіча, «Уяўленне» У. Жылкі, часопіс Люцынскай беларускай гімназіі «Ластаўка». У раздзеле «Хроніка» факты з жыцця і дзейнасці беларускай эміграцыі ў Чэхаславакіі, АБПС, Вольнай грамады, Беларускай студэнцкай секцыі. Часопіс меў мастацкае ілюстрацыйнае афармленне. Вядомы 2 нумары.

Літаратура правіць