Перадвыбарная кампанія
Перадвыбарная кампанія (таксама выбарчая кампанія) — сукупнасць агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца палітычнымі партыямі і незалежнымі кандыдатамі, каб забяспечыць сабе максімальную падтрымку выбаршчыкаў на маючых адбыцца выбарах.
Стратэгія выбарчай кампаніі — агульны вектар дзеянняў, змест заклікаў і агітацыі кандыдата і яго каманды ў перадвыбарнай гонцы. Стратэгія прадугледжвае канцэнтрацыю ўсіх наяўных рэсурсаў на важнейшых участках для набыцця перавагі перад супернікам.
Тактыка выбарчых кампаній — складанне і падтрыманне іміджу кандыдата, яго блізкасць да народа і гатоўнасць да актыўных дзеянняў. Немалаважнай часткай тактыкі ёсць падтрымка кандыдата ў СМІ, падрыхтоўка лозунгаў, друкаванай і агітацыйнай прадукцыі. У аснове тактыкі выбарчай кампаніі ляжыць па сутнасці рэклама кандыдата.
Этапы выбарчай кампаніі:
- Першы, так званы «нулявы» этап, характарызуецца перамовамі, падборам каманды, аналізам абстаноўкі і іншымі папярэднімі дзеяннямі.
- Для перыяду «раскруткі» і падрыхтоўкі характэрна рашэнне побытавых і іншых пытанняў, злучаных з размяшчэннем і функцыянальнасцю апарата. Важна забяспечыць каманду сувяззю, тэхнікай, вырашыць лагістычныя пытанні. Арганізоўваецца сувязь з грамадскасцю, СМІ.
- На «планавым» этапе ажыццяўляеца агітацыйнуа работа, выраб і раздача ўлётак, размяшчэнне артыкулаў у сродках інфармацыі, правядзенне сустрэч, канферэнцый, інтэрактыўныя зносіны кандыдата з выбаршчыкамі.
- «Фінішны» этап прымушае каманду своечасова рэагаваць на любыя пературбацыі, больш актыўна ўплываць на выбаршчыкаў.
- Завяршальным этапам выбарчай кампаніі лічыцца «справаздачны», калі кампанія ўжо завершана, а галасы падлічаны[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Современные избирательные кампании (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перадвыбарная кампанія