Пераклады Бібліі на шведскую мову

Упершыню Біблія была перакладзеная на шведскую мову ў час Рэфармацыі па загадзе караля Густава Вазы — адсюль яна і атрымала сваю назву — Біблія Густава Вазы. Яна значна паўплывала на развіццё шведскай мовы: у прыватнасці, у ёй былі ўведзеныя літары Ä і Ö. Новы Запавет быў выдадзены па–шведску ў 1526 годзе, а цалкам Біблія выйшла ў 1541 годзе.

Шведская царква правіць

Біблія Густава Вазы стала Бібліяй рэфармаванай Шведскай царквы і рэдагавалася два разы: у 1618 і 1703 гадах. Гэтыя рэдакцыі атрымалі свае назвы па імёнах каралёў, што кіравалі ў гэтыя часы: адпаведна Біблія Густава II Адольфа і Біблія Карла XII. Апошняя афіцыйна ўжывалася Шведскай царквой да 1917 года.

Яшчэ ў 1773 годзе была створана камісія па новым перакладзе Бібліі, аднак пераклад, які пазней атрымаў назву Біблія Густава V, быў гатовы толькі ў 1917 годзе. За гэтыя 144 гады было таксама зроблена 10 перакладаў Новага Запавету.

Іншыя пераклады правіць

Біблія перакладалася на шведскую мову і прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх плыняў. Сярод іх — пераклад баптыста Хельгэ Окесана  (шведск.) (1911) і «Святое Пісанне — Пераклад новага свету» Сведкаў Іеговы (1961). У 2003 пабачыла таксама свет Біблія Рэфармацыі — сучасная версія Бібліі Карла XII.