Пераклад Бібліі Сёмухі

Перакла́д Сё́мухі — пераклад усёй Бібліі, здзейснены Васілём Сёмухам і выдадзены ў 2002 годзе ў Мінску тарашкевіцай.

Біблія Сёмухі
Поўная назва Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя ў беларускім перакладзе
Іншыя назвы Пераклад Сёмухі
Мова беларуская
НЗ выдадзены 1995
Поўная Біблія апублікавана 2002
Аўтар(ы) Васіль Сёмуха
Перакладзена з Сінадальны пераклад
Мова крыніцы руская
Выдавец World Wide Printing
Канон праваслаўны
Вэб-старонка Беларуская Палічка

Васіль Сёмуха, які спярша пачынаў працу над перакладам Біблійнай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы, у 1995 годзе выдаў уласны пераклад Новага Запавету і Псалтыру.

У 2002 выйшаў пераклад усяе Бібліі, здзейснены пад рэдакцыяй місіянера Юркі Рапецкага (Канада) з дапамогай мітрапаліта Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мікалая.

Асновай гэтых выданняў стаў рускі Сінадальны пераклад 1876 года. Сёмухаў пераклад вельмі багаты моўна, аднак крытыкуецца за «непрыкрытую вольнасць у перакладзе цяжкіх месцаў, дыялектнае напісанне біблейскіх імёнаў, нарэдка да страты іх запаветнай этымалогіі»[1]; акрамя таго, даследчыца Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай філасофіі, заўважае, што крыніца перакладу — руская Сінадальная Біблія — мае сама па сабе шмат тэкстуальных памылак[2].

Бібліяграфія правіць

  • Новы Запавет. Псалтыр / Пераклад В.С. Сёмуха. — Мн.: ВЦ «Бацькаўшчына», 1995. — 489 с. — ISBN 985-6026-06-7.
  • Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету кананічныя ў беларускім перакладзе. — Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. — 1535 с. — ISBN 1-58712-085-2.

Зноскі

  1. Родаў Г. Я. З гісторыі перакладу Бібліі на ўсходнеславянскіх тэрыторыях(нявызн.). а. Сяргей Сурыновіч. Жывы Журнал (14 лістапада 2008). Праверана 21 ліпеня 2013.
  2. Ірына Дубянецкая, Глеб Лабадзенка. Ірына Дубянецкая: Беларусь 1000 гадоў жыве без Бібліі . Блог Глеба Лабадзенкі (20 сакавіка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 5 чэрвеня 2021.

Спасылкі правіць