Перамаганосны
Перамагано́сны[1] (трансліт.: Pieramahanosny, руск.: Перемогоносный) — былы пасёлак у Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіў у склад Красназвёздаўскага сельсавета.
Пасёлак
Перамаганосны
|
Узнік як пасёлак пры раённым аб’яднанні «Сельгастэхніка» ў Бабаевіцкім сельсавеце. 21 студзеня 1969 года пасёлку прысвоена назва Перамаганосны[2]. Скасаваны ў 1987 годзе, зліўся з горадам Клецк[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 21 студзеня 1969 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 4 (1234).
- ↑ Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх