Перапіс насельніцтва Беларусі (2019)

Перапіс насельніцтва Беларусі 2019 года — трэці агульнадзяржаўны перапіс насельніцтва ў незалежнай Беларусі, які адбыўся з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Напярэдадні Беларускі статыстычны камітэт распачаў высылаць на мабільныя тэлефоны грамадзянаў SMS-паведамленні пра тэрміны перапісу[1]. Перапісны ліст складаецца з 49 пытанняў. Нацыянальнымі актывістамі распачата акцыя па прапагандзе сярод насельніцтва краіны беларускай мовы ў пытаннях 12 і 13 перапіснога ліста, як сродка ўплыву на далейшую палітыку дзяржавы[2].

Лагатып перапісу насельніцтва 2019 у Беларусі.

Правядзенне правіць

Прыняць удзел у перапісе ўпершыню стала магчыма наступнымі спосабамі:

  • інтэрнэт-перапіс
  • на стацыянарных участках
  • па месцы жыхарства

Праграма перапісу правіць

Пералік пытанняў, па якіх адбываецца збор персанальных звестак у дачыненні грамадзянаў Беларусі, зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь[3]:

Пытанні, датычныя асноўных дэмаграфічных характарыстык
  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • ідэнтыфікацыйны нумар;
  • дата нараджэння, узрост;
  • пол;
  • сваяцкія ці іншыя стасункі з асобай, пазначанай першай у хатняй гаспадарцы;
  • стан у шлюбе (для асоб ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых);
  • месца нараджэння.
Пытанні, датычныя міграцыйнай актыўнасці
  • бесперапыннасць пражывання ў гарадскім паселішчы ці сельскай мясцовасці гэтага адміністрацыйнага раёна;
  • перыяд прыбыцця ў дадзены населены пункт;
  • месца папярэдняга жыхарства;
  • пражыванне болей за 1 год безупынна ў якой-небудзь іншай краіне;
  • краіна, у якой пражываў рэспандэнт да даты прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства;
  • месяц і год прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь;
  • прычына прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства;
  • намер і прычына, па якой плануецца выехаць з Рэспублікі Беларусь (для асоб ва ўзросце 15—74 гадоў);
  • тэрмін, на які плануецца выехаць з Рэспублікі Беларусь.
Пытанні, датычныя нацыянальна-этнічных характарыстык
  • нацыянальнасць (паводле самавызначэння і жадання рэспандэнта, для дзяцей — па вызначэнні бацькоў).
  • родная мова;
  • мова, на якой рэспандэнт звычайна размаўляе дома;
  • іншая(-ыя) мова(-ы), якой(-імі) вольна валодае рэспандэнт.
Пытанні, датычныя адукацыі
  • узровень адукацыі (для асоб ва ўзросце 10 гадоў і старэйшых), наяўнасць навуковай ступені;
  • уменне чытаць і пісаць;
  • навучанне ва ўстанове адукацыі (для асоб ва ўзросце 6—60 гадоў);
  • наведванне дзіцём дашкольнай установы (для дзяцей ва ўзросце 3—7 гадоў, якія не наведваюць школу).
Крыніцы сродкаў да існавання, якія маюцца ў 2019 годзе.
Пытанні, датычныя занятасці (для асоб ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых)
  • асноўная аплачваная работа, занятак, які прыносіць прыбытак, ці работа без аплаты працы ў сваяка (далей — работа) у апошні тыдзень да пачатку перапісу насельніцтва;
  • месцазнаходжанне працы;
  • прычына, па якой рэспандэнт не працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства;
  • перыядычнасць выезду на працу на тэрыторыю іншай дзяржавы;
  • характарыстыка работы, якую выконвае рэспандэнт;
  • кім рэспандэнт з’яўляўся на працы (статус у занятасці);
  • пошук працы рэспандэнтам цягам апошняга месяцу да пачатку перапісу насельніцтва, гатоўнасць прыступіць да яе ў найбліжэйшыя 2 тыдні;
  • прычына адмовы ад пошуку працы.
Колькасць народжаных дзяцей (для жанчын ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых).
Пытанні, датычныя жыллёвых умоваў
  • месца жыхарства;
  • колькасць хатніх гаспадарак, якія жывуць у памяшканні, і іхні склад;
  • памер агульнай плошчы аднакватэрнага жылога дому ці кватэры;
  • існыя віды дабрабыту ў памяшканні, якое выкарыстоўваецца для пражывання;
  • уласнік памяшкання, якое выкарыстоўваецца для пражывання;
  • колькасць жылых пакояў, якую займае хатняя гаспадарка.
Часовае пражыванне (побыт) на дату правядзення перапісу насельніцтва сярод членаў хатняй гаспадаркі асоб, якія стала пражываюць па-за межамі Рэспублікі Беларусь
Пытанні, датычныя сельскагаспадарчай дзейнасці

наяўнасць ва ўласнасці або валоданні, карыстанні хатняй гаспадаркі зямельных надзелаў у 2019 годзе з пазначэннем іхняй колькасці;

  • характарыстыка зямельных надзелаў (месцазнаходжанне і агульная плошча, у тым ліку занятая пад пасевы па відах сельскагаспадарчых культураў) і мэты іхняга выкарыстання;
  • наяўнасць на земляных надзелах пладова-ягаднага дрэвастану і хмызнякоў на 1 кастрычніка 2019 г.;
  • колькасць (плошча) пладова-ягаднага дрэвастану ў пладаносным узросце па відах;
  • наяўнасць у гаспадарцы скаціны, птушкі і пчоласем’яў на 1 кастрычніка 2019 года;
  • колькасць скаціны і птушкі па відах, колькасць пчоласем’яў.

У дачыненні асоб, якія часова пражываюць у Беларусі правіць

У дачыненні асоб, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, праграма была іншай:

  • адрас у перыяд прахаджэння перапісу;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • пол;
  • дата нараджэння;
  • краіна нараджэння;
  • грамадзянства;
  • краіна сталага пражывання;
  • мэта прыезду ў Рэспубліку Беларусь.

Вынікі правіць

20 лютага 2020 года Нацыянальны статыстычны камітэт расказаў пра першыя вынікі перапісу насельніцтва 2019 года. Як паказваюць лічбы, у краіне жыве 9 413 446 чалавек, больш жанчын (53,8%). У сталіцы жыве 2 018 281 чалавек. У Брэсцкай вобласці жыве больш за 1 000 348 чалавек, у Віцебскай — больш за 1 135 000, у Гомельскай — больш за 1 388 000, у Гродзенскай — больш за 1 026 000, у Магілёўскай — больш за 1 024 000. Больш за ўсё жыхароў зафіксавана ў Мінскай вобласці — больш за 1 471 000.[4]

Зноскі

  1. "Перапіс насельніцтва-2019". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2019-10-10. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. Галіна Абакунчык (2019.10.04 23:11). "Перапіс-2019 распачаўся. На якія пытанні варта звярнуць увагу?". Белсат. Праверана 2019-10-10. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 июня 2018 г. № 505 «Об утверждении программы переписи населения Республики Беларусь 2019 года»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2019. Праверана 11 кастрычніка 2019.
  4. Борисевич, Катерина (20 лютага 2020). "В стране нас стало меньше, в Минске — больше. Первые итоги переписи населения — 2019" [руская]. TUT.BY. Архівавана з арыгінала 8 ліпеня 2020. Праверана 2020-09-12. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2020. Праверана 12 верасня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2020. Праверана 12 верасня 2020.

Спасылкі правіць