Перасадскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Пераса́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Перасады.
Перасадскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Перасады |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 627 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1707 чалавек[1], з іх 86,8 % — беларусы, 10,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1627 чалавек[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.