Перасвет-Солтаны
шляхецкі род
Солтаны, частка роду карысталася прыдомкам Перасвет або Перасвятовічы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага «Солтан» (які часта называюць «Сыракомляй»).
Адгалінаванне валынскага роду Ставецкіх (Шышкаў Ставескіх), нашчадкі пана Солтана Стэцковіча Ставецкага, вядомага ў 1-й палове XVI ст., ад якога пайшла кіеўская галіна роду[1].
Перасвет-Солтаны, якія жылі ў Рэчыцкім павеце, напэўна, аднаго паходжання з Солтанамі з Кіеўскага павета.
У XVII ст. радаводы шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў, магнацкага Солтанаў і баярскага Солтанавічаў змяшаліся, і вызначэнне таго, хто з пазнейшых асоб з прозвішчам Солтан да якога роду належыць, патрабуе асобнага даследвання для кожнай.
Зноскі
- ↑ Однороженко О. Руські родові герби XIV-XVI ст. як генеалогічне джерело // Збірка наукових праць / Голова редколегії В.А. Смолій; упорядник В.В. Томазов. — К.: ВД «Простір», 2013. — Вип. І. — 440 с. -- С. 410.