Перастрэлка ў Баньска

Перастрэлка ў Баньска — узброены напад сербскіх баевікоў на косаўскую паліцыю, які адбыўся ў вёсцы Баньска (Поўначае Косава). Часткова прызнаная Рэспубліка Косава і Еўрасаюз кваліфікавалі падзеі як тэракт[3][4].

Перастрэлка ў Баньска
Асноўны канфлікт: Сербска-косаўскі крызіс
Дата 2:30—17:27 24 верасня 2023
Месца в. Баньска
Вынік перамога ўрада Косава
Праціўнікі
 Рэспубліка Косава Сербія Сербскія баевікі
Камандуючыя
невядома Мілан Радойчыч
Сілы бакоў
460 чалавек[1] 30 чалавек[2]
Страты
1 забіты 4 забітых

Сітуацыя

правіць

Інцыдэнт адбыўся ва ўмовах росту напружанасці ў рэгіёне. Пасля рашэння прэм’ер-міністра Альбіны Курці заблакіраваць усе сербскія нумарныя знакі з літарамі KM (Косаўская Мітравіца) у Рэспубліцы Косава, спаслаўшыся на канстытуцыйныя праблемы[5], косаўскія сербы, якія працавалі ў дзяржаўным сектары, у тым ліку мэры чатырох паўночных муніцыпалітэтаў, падалі ў адстаўку ў знак пратэсту[6].

У лістападзе 2022 года прэзідэнт В’ёса Асмані прызначыла выбары новых мэраў на 18 снежня[7] Аднак пасля таго, як у рэгіёне пачаліся новыя сутыкненні, Асмані адклала абранне мэраў да красавіка 2023 года. Гэтае рашэнне падтрымалі краіны ЕС[8].

За некалькі дзён да перанесеных выбараў галоўная палітычная партыя поўначы, «Сербскі спіс», заклікала супляменнікаў арганізаваць байкот[9]. З-за гэтага ўсе чатыры новаабраныя мэры апынуліся з албанскіх партый[10]. У адказ сербы разгарнулі акцыі пратэсту перад муніцыпальнымі будынкамі. Паміж замежнымі вайскоўцамі KFOR і дэманстрантамі адбыліся сутычкі[11].

Перастрэлка

правіць

У ноч з 23 па 24 верасня 2023 года на мосце на ўездзе ў вёску Баньска з’явіліся два грузавікі без нумароў, перакрыўшы дарогу. Паведамленне аб блакаванні паступіла ў паліцыю. Каля 2:30 ночы на месца здарэння прыбылі тры паліцэйскія атрады. На праваахоўнікаў з розных бакоў напала ўзброеная група з каля 30 чалавек[12]. Першую атаку касаварам удалося адбіць[13][14]. Трое косаўскіх паліцыянтаў былі параненыя і дастаўлены ў абласны шпіталь у Мітравіцы, але адзін з іх памёр па прыбыцці[13][15][16].

Пасля група ўзброеных людзей увайшла ў кляштар[17] і забарыкадавалася. У гэты момант нападу тут знаходзіліся паломнікі з Нові-Сада[18]. Як паведаміла Епархія Рашкі і Прызрэн Сербскай праваслаўнай царквы, якая кіравала манастыром, мужчыны ў масках прарваліся праз замкнёныя вароты і штурмавалі комплекс на бронемашыне[19][20]. Будынак неадкладна акрыжылі сілавікі. У 17:27 спецназ штурмам узяў манастыр[21].

Улады Косава арыштавалі двух узброеных людзей і яшчэ чатырох сербаў, у якіх побач з месцам здарэння было знойдзена абсталяванне сувязі. Іх абвінавацілі ў тэрарызме. Сілавікі таксама канфіскавалі транспартныя сродкі і рыштунак зламыснікаў[22]. Сярод знойдзеных прадметаў былі ракетныя ўстаноўкі, адзін цяжкі браніраваны аўтамабіль, 24 аўтамабілі, два матацыклы 4×4, 150 адзінак выбуховых рэчываў, тры беспілотніка, 30 аўтаматаў АК-47, шэсць кулямётаў, 29 мінамётаў і больш за 100 адзінак ваеннай формы[23].

У дзяржаўных СМІ нападнікаў назвалі «ўзброенымі людзьмі» і «сербскімі баевікамі»[24][25]. Пракурор Наім Абазі пацвердзіў, што арыштаваныя баевікі з’яўляюцца грамадзянамі Сербіі[26]. Шэсць узброеных людзей збеглі з Косава і праходзілі лячэнне ў бальніцы Нові-Пазара. Касавары запатрабавалі экстрадыцыі[23].

Ахвяры

правіць

З боку касавараў сербскія баевікі забілі сяржанта паліцыі Афрыма Буняку. Паліцыянт пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Героя Косава[27][28]. Чацвёра сербскіх баевікоў загінулі[29][30][31]. Адзін з забітых нападнікаў быў ідэнтыфікаваны як Боян Міхайлавіч, былы целаахоўнік сербскага міністра па справах Косава Аляксандра Вуліна[32].

Наступствы

правіць

Косаўскія ўлады заявілі аб датычнасці да групы баевікоў Мілана Радойчыча, аднаго з кіраўнікоў Сербскага спісу[33], і ўладаў суседняй Сербіі[34]. 29 верасня палітык узяў на сябе адказнасць за напад, заявіўшы праз адваката, што атака арганізавана без ведама сербскіх уладаў або Сербскага спісу, які ён пакінуў[35]. Тым часам сербскі лідар Аляксандр Вучыч асудзіў напад, дадаўшы, што атака была справакаваная палітыкай косаўскіх уладаў[36][37].

30 верасня ўрад Злучаных Штатаў паведаміў пра незвычайна вялікую прысутнасць сербскіх узброеных сіл уздоўж мяжы Косава[38].

Заўвагі

правіць
  1. Vučić Otkrio Da Su Kosovski Policajci Ostavili Srbina Da Umre: Okupili 460 specijalaca, sve bila Pripema (серб.). espreso.co.rs. Архівавана з першакрыніцы 25 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  2. Kosovarischer Polizist offenbar von serbischer Kampftruppe erschossen (ням.). euronews (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  3. "Kurti: Serbia të mbahet plotësisht përgjegjëse për sulmet në veri". Koha Ditore. 2023-09-25. Праверана 2023-09-26. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  4. Kosovo: High Representative Borrell speaks to Prime Minister Kurti and President Vučić following the attack against Kosovo Police. European Union External Action (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2023. Праверана 26 верасня 2023.
  5. "Kurti: Targat KS nuk kthehen, reciprocitet për dokumente". Radio Evropa e Lirë. Radio Evropa e Lirë. 24 August 2022. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  6. "Serbët vazhdojnë të japin dorëheqje". Radio Free Europe. Radio Free Europe. 7 November 2022. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  7. "Osmani cakton 18 dhjetorin si datë të zgjedhjeve në veri". Radio Free Europe. Radio Free Europe. 14 November 2022. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  8. "Kosovo President postpones elections in north Kosovo for April". N1 Info. N1 Info. 12 December 2022. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  9. "Serbs in North Kosovo Boycott Local Elections". Voice of America. Voice of America. 23 April 2023. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  10. "Çka treguan zgjedhjet në veri?". Kosovo 2.0. Kosovo 2.0. 28 April 2023. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  11. "Kosovo Serbs Continue Protests Against New Mayors in North". BIRN. Balkan Insight. 29 May 2023. Праверана 29 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  12. "Gunmen in northern Kosovo clash with authorities after ambush, says PM". 24 September 2023. Праверана 24 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  13. а б Police officer killed in attack in north Kosovo (англ.). Al Arabiya English (24 верасня 2023). — «Police managed to push back the attack and take two injured police officers at the hospital in southern Mitrovica.»  Архівавана з першакрыніцы 25 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  14. One police officer killed in Kosovo attack blamed on Serbia(недаступная спасылка) (24 верасня 2023). — «Three police units were sent to unblock it but came under fire from different positions with different weapons, hand grenades and bombs. Police managed to push back the attack and take two injured police officers at the hospital in southern Mitrovica. One of them was dead on arrival, doctors said.»  Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  15. "Kosovo Police Kill 3 Suspected Assailants, Arrest Others After Deadly Attack In Mostly Serb Region". Праверана 24 September 2023. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  16. Police officer killed in attack in north Kosovo (англ.). Al Arabiya English (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  17. Vucic 'wants war': Kosovo PM accuses Belgrade of inciting violence. Aljazeera (30 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2023. Праверана 30 September 2023.
  18. Standoff in northern Kosovo ends following a day of deadly clashes (англ.). France 24 (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  19. Perić. Urgent announcement of the Diocese of Raška – Prizren regarding the armed conflict near Banjska monastery (англ.). Званична интернет презентација | Епархија Рашко-призренска српске православне цркве (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  20. Eparhija raško-prizrenska povodom oružanog sukoba pored manastira Banjske(нявызн.). Politika (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 September 2023. Праверана 27 September 2023.
  21. Raportohet se Njësia Speciale ka hyrë brenda manastirit të Banjskës (англ.). Bota Sot. Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  22. Kosovo mourns a slain police officer, some Serb gunmen remain at large after a siege at a monastery (англ.). Associated Press (25 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 September 2023. Праверана 25 September 2023.
  23. а б "Kosovo demands Serbia hand over escaped Serb gunmen after deadly shootout". 2023-09-25. Праверана 2023-09-25. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  24. BNN. Monastery attack escalates Kosovo-Serbia conflict (англ.). Baltic News Network (25 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 September 2023. Праверана 25 September 2023.
  25. Edwards. Kosovo prime minister says he will not surrender country to Serbian 'fascist militia' after clashes in north (англ.). CNN (31 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 September 2023. Праверана 25 September 2023.
  26. Konushevci (2023-09-25). "Të arrestuarit në Banjskë, "shtetas të Serbisë"". Radio Evropa e Lirë(алб.). Праверана 2023-09-25. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  27. Afrim Bunjaku is declared a hero of Kosovo. KosovaPress (25 верасня 2023). Праверана 26 верасня 2023.
  28. President Osmani posthumously awards "Hero of the Nation" medal to Afrim Bunjaku (англ.). Euronews Albania (25 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 September 2023. Праверана 25 верасня 2023.
  29. Kote, Kristo (28 September 2023). "Kosovo Accuses Serbia of Involvement in Paramilitary Ambush". Albanian Daily News. Архівавана з арыгінала 30 September 2023. Праверана 30 September 2023.
  30. "U.S. Condemns Attack In Kosovo's North As Country Observes Day Of Mourning". Radio Free Europe/Radio Liberty. 25 September 2023. Архівавана з арыгінала 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  31. "Kosovo on edge after deadly clashes stir unease". France24. Agence France-Presse. 30 September 2023. Архівавана з арыгінала 30 September 2023. Праверана 30 September 2023.
  32. Albania. Sveçla: One of the slain attackers in Banjska was Vulin's guard in 2013 (англ.). Euronews Albania (27 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2023. Праверана 29 верасня 2023.
  33. Dahsyla. VIDEO – Publikohen pamje nga droni, Sveçla: Radojçiq shihet në mesin e grupit terrorist (англ.). Raporto Korrupsionin! KALLXO.com (26 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 September 2023. Праверана 26 верасня 2023.
  34. Kosovo PM Accuses Serbia-backed Gunmen of Shooting Kosovo Policemen. Balkan Insight (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  35. Isufi, Perparim (2023-09-29). "Kosovo Serb Kingpin Radoicic Takes Responsibility for Weekend Shootout". Balkan Insight. Праверана 2023-09-29. {{cite news}}: |archive-date= патрабуе |archive-url= (даведка); Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  36. Evropa, Radio Slobodna (24 September 2023). "Vučić osudio ubistvo policajca, izjavio da su ubijena tri Srbina s Kosova". Radio Slobodna Evropa(сербахарв.). Архівавана з арыгінала 25 September 2023. Праверана 25 September 2023.
  37. Vučić o Banjskoj: Srbi sa KiM se pobunili, naseli na Kurtijevu provokaciju, bojazan da je i četvrti stradao. kossev.info (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  38. US-Regierung fordert Serbien zu Truppenabzug an der Grenze zu Kosovo auf (ням.). Süddeutsche Zeitung (30 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2023. Праверана 30 September 2023.