Пераход між сістэмамі злічэння
Для паляпшэння артыкула пажадана: |
Перахо́д між сістэ́мамі злічэ́ння − перавод ліку з адной сістэмы злічэння ў іншую. Патрэба ў пераходзе да іншай сістэмы злічэння можа ўзнікнуць пры выкананні арыфметычных дзеянняў з лікамі, запісанымі ў розных сістэмах злічэння. Класічны прыклад – перавод ліку з дзесятковай сістэмы ў двайковую, або наадварот.
Калі адначасова ўжываюцца адразу некалькі сістэм злічэння, то, каб пазбегнуць неадназначнасцей, у запісе ліку ніжнім індэксам пазначаюць аснову сістэмы, у якой ён запісан. Напрыклад, абазначае «васьмерковы лік 56».
Перавод ліку з дзесятковай сістэмы ў іншую пазіцыйную сістэмуПравіць
Разгледзім пазіцыйную сістэму злічэння з асновай B (B-ковую сістэму). Лік A, які ў гэтай сістэме запісваецца як (дзе – лічба B-ковай сістэмы), роўны
Можна заўважыць, што ўсе складнікі ў выразе справа дзеляцца на B, акрамя Гэта значыць, што пры дзяленні A на B з астачай астача раўняецца (улічваючы, што ). У той жа час, няпоўная дзель A на B (або цэлая частка звычайнай дзелі) раўняецца
Мы атрымалі новы B-ковы лік, і яго апошняя лічба (паводле гэткай жа логікі) ёсць астачай ад яго дзялення на B. У той жа час, гэтая лічба ёсць перадапошняю лічбай ліку A (у B-ковым прадстаўленні). Такім чынам, паслядоўна дзелячы A (а потым вынік ад дзялення) на B, мы будзем паслядоўна атрымліваць у астачы ўсе лічбы B-ковага ліка A, ад наймалодшай да найстарэйшай.
У выніку маем наступны алгарытм пераводу ліку з дзесятковай сістэмы ў B-ковую:
1) У якасці ліку X узяць лік A
2) падзяліць лік X на B.
3) Астачу ад дзялення запісаць злева ад ужо атрыманых лічбаў ліку. (Калі папярэдніх лічбаў яшчэ няма, проста запісаць гэту лічбу.)
4) У якасці ліку X узяць няпоўную дзель X на B.
5) Калі X не роўны нулю, перайсці на крок 2.
Напрыклад,
Перавесці лік 345 у трайковую сістэму злічэння
345 | / 3 = | 115 | 0 |
115 | / 3 = | 38 | 1 |
38 | / 3 = | 12 | 2 |
12 | / 3 = | 4 | 0 |
4 | / 3 = | 1 | 1 |
1 | / 3 = | 0 | 1 |
Такім чынам, .
Перавод ліку ў дзесятковую сістэму з іншай пазіцыйнай сістэмыПравіць
Алгарытм пераводу ліку з B-ковай сістэмы ў дзесятковую заключаецца ў выкананні адваротных дзеянняў у адваротным парадку:
1) Прысвоіць ліку X значэнне 0
2) Прыбавіць к ліку X найстарэйшую (самую левую) лічбу ліку
3) Дамножыць X на B.
4) Дадаць да X наступную (другую злева) лічбу B-ковага ліку
5) Дамножыць X на B.
6) Працягваць паслядоўна дадаваць лічбы да выніку і дамнажаць яго на B, паступова пераходзячы злева направа ад старэйшых разрадаў да малодшых. Тое, што атрымаецца пасля прыбаўлення самай малодшай лічбы, і будзе дзесятковым запісам ліку.
Напрыклад,
Перавесці лік 110100111012 з двайковай сістэмы злічэння ў дзесятковую
1 | 1 | * 2 = | 2 | ||||
2 | + | 1 | = | 3; | 3 | * 2 = | 6 |
6 | + | 0 | = | 6; | 6 | * 2 = | 12 |
12 | + | 1 | = | 13; | 13 | * 2 = | 26 |
26 | + | 0 | = | 26; | 26 | * 2 = | 52 |
52 | + | 0 | = | 52; | 52 | * 2 = | 104 |
104 | + | 1 | = | 105; | 105 | * 2 = | 210 |
210 | + | 1 | = | 211; | 211 | * 2 = | 422 |
422 | + | 1 | = | 423; | 423 | * 2 = | 846 |
846 | + | 0 | = | 846; | 846 | * 2 = | 1692 |
1692 | + | 1 | = | 1693 |
Такім чынам, 110100111012 = 169310 .
У асобных выпадках пераход між сістэмамі злічэння можа быць прасцейшым. Так, пры пераходзе між двайковай і шаснаццатковай сістэмамі дастаткова замяніць кожны шаснаццатковы разрад камбінацыяй з чатырох двайковых разрадаў (або наадварот).