Пераяслаўка
Пераяслаўка[2] (руск.: Перея́славка) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр раёна імя Лазо Хабараўскага края Расіі. Утварае гарадское паселішча «Рабочы пасёлак Пераяслаўка».
Пасёлак гарадскога тыпу
Пераяслаўка
|
Знаходзіцца на рацэ Кія (прыток Усуры). Праз Пераяслаўку праходзіць федэральная аўтатраса «Усуры» і Транссібірская магістраль. За 62 км на поўдзень ад Хабараўска. Заснаваны ў 1895 годзе перасяленцамі, якія прыбылі на Далёкі Усход з Палтаўскай губерні.
Зноскі
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — карта Хабараўскага края