Пермскія мовы
Пе́рмскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і, на якіх размаўляюць удмурты, комі, комі-пермякі і комі-язвінцы. Распаўсюджаныя ў рэспубліцы Комі, Комі-Пярмяцкай акрузе, Удмуртыі, Пермскім краі і некаторых іншых навакольных суб'ектах Расійскай Федэрацыі.
Пермская | |
---|---|
Таксон | група |
Арэал | Удмуртыя, Рэспубліка Комі, Пермскі край, Рэспубліка Татарстан, Рэспубліка Башкартастан, Кіраўская вобласць |
Колькасць носьбітаў | 775,6 тыс. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Склад | |
комі мова, удмурцкая мова | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Агулам на пермскіх мовах размаўляе прыкладна 775 000 чалавек з агульнай колькасці пермскіх народаў, якая прыкладна складае 1 055 000 чалавек[1][2][3].
Гісторыя
правіцьУ канцы 3 тысячагоддзя да н.э. старажытная агульная фіна-ўгорская мова падзялілася на дзве галіны: правенгерскую, якая стала продкам мансійскай, хантыйскай і венгерскай моў, і фіна-пермскую, якая цяпер з'яўляецца продкам саамскіх, прыбалтыйска-фінскіх, фіна-волжскіх і пермскіх моў.
З сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н. э пачынаецца новы этап у гісторыі фарміравання пермскіх моў. У гэтыя часы з фіна-пермскай моўнай супольнасці выдзяляецца агульная пермская мова — мова, на якой размаўлялі пярмяне, продкі сучасных удмуртаў і комі. Носьбіты гэтай мовы пражывалі ў басейне Вяткі і ў сярэднім і ніжнім цячэннях Камы. Аб гэтым сведчыць багатая гідранімія ў раёнах гэтых рэк, якая захавалася да нашых часоў[4].
Наступная гісторыя пярмянаў характарызуецца трапленнем пярмянаў у розныя прыродныя і палітычныя ўмовы. Пад уплывам булгараў частка пярмянаў у перыяд з IV па VII ст. мігруе на паўночны ўсход у раёны сучаснай рэспублікі Комі[5]. Распад пермскай моўнай супольнасці ўзмацняецца ў VII-VIII ст., калі паўднёвыя пярмяне (продкі ўдмуртаў) трапілі ў склад Волжскай Булгарыі, у выніку чаго тагачасныя гаворкі паўднёвых пярмянаў зазналі на сабе вялікі ўплыў цюркскіх моў.
Распад пермскай моўнай супольнасці на агульную комі мову і старажытнаўдмурцкую мову прыпадае на IX[5]-XIII[6] стагоддзі.
Паводле меркавання вядомага і славутага фінавуграведа В. Лыткіна, агульная мова комі да падзялення на тры гаворкі праіснавала ўсяго прыкладна 1-2 стагоддзі (прыкладна на мяжы першага і другога тысячагоддзя). Першапачаткова мова комі падзялілася на дзве гаворкі (комі-зыранская і комі-пярмяцкая): гэта было звязана з міграцыяй зыранаў на поўнач. Падзяленне мовы комі на комі-зыранскую і комі-пярмяцкую канчаткова адбылося прыкладна ў 14-15 ст. Комі-язьвінская гаворка як самастойная лінгвістычная адзінка канчаткова склалася значна пазней у выніку ізаляцыі ўсходняе супольнасці комі-пярмякаў расійскімі пасяленцамі.
Зазнала на сабе культурную асіміляцыю з боку рускіх і комі-пярмяцкая супольнасць комі-зюздзінцаў, якія пражываюць у Кіраўскай вобласці. У сярэдзіне 20 ст. іх налічвалася прыкладна 7 000 чалавек, у 1970-х — толькі 700. У нашыя часы комі-зюздзінцаў у Афанасьеўскім раёне вобласці (традыцыйная тэрыторыя пражывання зюздзінцаў) налічвалася толькі 318[7]. На думку В Лыткіна гаворка зюздзінцаз аймае сярэдняе палажэнне паміж зыранскай і пярмяцкай мовамі.
Класіфікацыя
правіцьПермскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-пермскай падгаліны фіна-ўгорскай галіны ўральскіх моў. Унутры пермскія мовы не падзяляюцца на якія-небудзь групы.
Калі паказваць схематычна, то класіфікацыя пермскіх моў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам.
- Уральскія мовы
- Фіна-ўгорская галіна
- Фіна-пермская падгаліна
- Пермскія мовы
- Комі-зыранская мова
- Пячорскі дыялект
- Верхневычагодскі дыялект
- Іжэмскі дыялект
- Вымскі дыялект
- Удорскі дыялект
- Ніжневычагодскі дыялект
- Прысыктыўкарскі дыялект
- Луска-Лецкі дыялект
- Сярэднесысольскі дыялект
- Верхнесысольскі дыялект
- Комі-пярмяцкая мова
- Паўднёвы дыялект
- Паўночныя дыялект
- Горнакамскі дыялект
- Комі-язьвінская мова
- Удмурцкая мова
- Бесярманскія гаворкі
- Комі-зыранская мова
- Пермскія мовы
- Фіна-пермская падгаліна
- Фіна-ўгорская галіна
Трэба памятаць, што часам тры комі мовы лічуць гаворкамі агульнай комі мовы. Існуюць таксама класіфікацыі, паводле якіх комі-язьвінская мова лічыцца дыялектам комі-пярмяцкай мовы.
Асноўная характарыстыка
правіцьПісьменнасць
правіцьКомі мова
правіцьДа хрышчэння ў хрысціянства народам комі ўжываліся рунічныя знакі (г. зв. «пасы»), якія выразаліся на паляўнічых драўляных календарох і іншых прадметах хатняга быту. Хрысціянскім місіянерам Стэфанам Пермскім (які з'яўляўся комі па паходжанні) у другой палове XIV ст. была створана старажытнапермская пісьмовасць (абур, анбур), якая выйшла з ужытку ў 17-18 ст.
У 17-18 ст. пачынае з'яўляецца кірылічная комі пісьмовасць, якая існавала ў шматлікіх варыянтах. У 1917 годзе ўтварыліся дзве новых літаратурных нормы мовы комі: комі-зыранская і комі-пярмяцкая літаратурныя мовы. У 1920 г. з'яўляецца г. зв. «маладцоўскі алфавіт» (атрымаў назву па аўтару алфавіту Васілю Маладцову), таксама ўжываўся і фанематычны алфавіт. У 1930 г. з'яўляецца комі алфавіт на аснове лацінскага алфавіту, але ў 1936 г. зноў быў вернуты алфавіт паводле аўтарства Маладцова. У 1938 г. алфавіт Маладцова быў заменены на алфавіт, які выкарыстоўваецца па цяперашні час: стандартныя 33 рускія літары з даданнем літар «і», «ӧ» і некаторых дыграфаў. У комі-язьвінскім алфавіце адстунічае літара «і» і дыграф дз, але прысутнічаюць літары «ӱ», «ө», а таксама дыграф дч.
Алфавіты комі-зыранаў і комі-пермякоў поўнасцю аднолькавыя.
Алфавіт Маладцова
правіцьА а | Б б | В в | Г г | Ԁ ԁ | Ԃ ԃ | Д д | Е е |
Ж ж | Ԅ ԅ | Ԇ ԇ | И и | Ј ј | К к | Л л | Ԉ ԉ |
М м | Н н | Ԋ ԋ | О о | П п | Р р | С с | Ԍ ԍ |
Т т | Ԏ ԏ | У у | Ф ф | Х х | Ч ч | Ш ш | Щ щ |
Ы ы |
Сучасны комі алфавіт
правіцьА а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё | Ж ж |
З з | И и | І і | Й й | К к | Л л | М м | Н н |
О о | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ф ф |
Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь |
Э э | Ю ю | Я я |
Удмурцкая мова
правіцьПершыя запісы па-ўдмурцку датуюцца XVIII стагоддзем: гэта былі першыя спробы паслядоўнага фанетычнага запісу ўдмурцкіх словаў і выразаў кірылічным альбо лацінскім алфавітам, аднак у пазнейшыя часы сістэма запісу ўдмурцкай мовы амаль заўсёды базавалася на кірылічнай аснове. Прыкладна з другое паловы XIX ст. пачынаецца друк кніг па-ўдмурцку і з 90-х гадоў таго ж стагоддзя ўдмурцкая пісьмовасць амаль канчаткова набывае сучасны выгляд. Сучасны ўдмурцкі алфавіт складаецца з традыцыйных 33 літар рускага алфавіта і 5 дадатковых літар Ӝ ӝ, Ӟ ӟ, Ӥ ӥ, Ӧ ӧ, Ӵ ӵ, якія адлюстроўваюць спецыфічныя ўдмурцкія гукі, не ўласцівыя рускай мове.
Сучасны ўдмурцкі алфавіт
правіцьА а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё |
Ж ж | Ӝ ӝ | З з | Ӟ ӟ | И и | Ӥ ӥ | Й й |
К к | Л л | М м | Н н | О о | Ӧ ӧ | П п |
Р р | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц |
Ч ч | Ӵ ӵ | Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь |
Э э | Ю ю | Я я |
Геаграфія
правіцьНа пермскіх мовах размаўляюць пераважна ў рэспубліцы Комі, Удмуртыі і Комі-Пярмяцкай акрузе Пермскага края. Таксама асобныя групы носьбітаў пражываюць і ў іншых рэгіёнах Расіі — кольскія комі на Кольскім паўвостраве, комі-пермякі-зюздзінцы — ў Афанасьеўскім раёне Кіраўскай вобласці, комі-язвінцы — ў Краснавішэрскім раёне Пермскага края. Адасобленыя групы комі жывуць у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, Цюменскай, Омскай і некаторых іншых абласцях.
Раней пярмяне займалі велізарныя па плошчы землі ў басейнах Камы, Вычагды і Вяткі, але цяпер пермскамоўнае насельніцтва ў гэтых мясцінах адсутнічае, саступіўшы на поўнач і ўсход пад напорам расійскіх пасяленцаў.
Грамадскае жыццё
правіцьНекаторыя пермскія мовы маюць афіцыйны статус у асобных суб'ектах Расійскай Федэрацыі. Комі-зыранская мова паводле Канстытуцыі рэспублікі Комі мае афіцыйны статус нароўні з рускай[8]. Удмурцкая мова мае афіцыйны статус нароўні з рускай у рэспубліцы Удмуртыя[9]. Комі-пярмяцкая мова можа ўжывацца ў афіцыйных установах Комі-Пярмяцкай акругі разам з дзяржаўнай рускай.
Комі-язьвінская мова афіцыйнага статусу не мае.
У некаторых класах сярэдніх школ трох суб'ектаў вывучаюцца адпаведна комі-зыранская, удмурцкая і комі-пярмяцкая мова. Існуюць тэлеперадачы па-комі-зыранску, комі-пярмяцку і ўдмурцку.
Выдаецца шэраг газетаў і іншых друкаваных выданнях на комі-зыранскай, комі-пярмяцкай і ўдмурцкай мове. У рэспубліцы Комі гэта газеты Коми му, Чужан кыв, Войвыв кодзув, Арт, Выль туйöд, Парма гор, ва Удмуртыі — Ошмес, Удмурт дунне.
Зноскі
- ↑ Информационные материалы об окончательных итогах Всероссийской переписи населения 2010 года Архівавана 22 сакавіка 2014. (руск.)
- ↑ The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Архівавана 11 ліпеня 2012. (англ.), (руск.)
- ↑ Державний комітет статистики України. Всеукраїнський перепис населення 2001. (укр.)
- ↑ Ухов Сергей. История Вятки как часть этнической истории восточной Европы Архівавана 29 красавіка 2012. (руск.)
- ↑ а б Энциклопедия Пермской области — Коми-Пермяцкий язык (руск.)
- ↑ (недаступная спасылка) Пермские языки [Permic] (руск.)
- ↑ Зюздинские коми-пермяки. Uralistica.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 10 чэрвеня 2015.
- ↑ Канстытуцыя рэспублікі Комі (руск.)
- ↑ Канстытуцыя рэспублікі Удмуртыя Архівавана 6 мая 2012. (руск.)
Спасылкі
правіць- Спіс Сводэша для пермскіх моў, «Удмуртология» Архівавана 9 верасня 2012. (руск.)
- Permic languages. Encyklopædia Britannica (англ.)
- Old Permic alphabet. Omniglot (англ.)