Пернік
Пе́рнік — кандытарскі выраб, які гатуецца з мукі і мёду (або патакі, цукру). Нацыянальны ласунак шмат якіх еўрапейскіх народаў. У пернікі абавязкова закладаецца сумесь затавак (чорны перац, кардамон, гваздзіка, карыца і інш.), ад чаго яны і атрымалі сваю назву.
У розных нацыянальных кухнях суадносіны складнікаў у перніках розныя, што і вызначае спецыфічнасць смаку. Напрыклад, у рускія пернікі кладзецца больш карыцы, імбіру і бадзьяну.
ЛітаратураПравіць
- Белы А. Пернік // Праект «Наша ежа»