Пернікавы дамок

калядны торт з пернікавага цеста і айсінгу

Пе́рнікавы до́міккалядны торт з пернікавага цеста і глазуры.

Чэхія, 2020 год
торт
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
еўрапейская
Кампаненты
Асноўныя пернікавае цеста
Магчымыя глазур (кулінарыя), цукеркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У якасці аздаблення дадаюць такія прысмакі, як: арэхі і зефір, мармелад і печыва, цукаты і шакалад, а таксама цукеркі манпасье і ў выглядзе марскіх каменьчыкаў[1].

Складнікі правіць

Для папярэдняга прыгатавання пернікавага цеста выкарыстоўваюць: 800 грам мукі і 280 грам цукровай пудры, 120 грам мяккага маргарыну і 5 сталовых лыжак топленага мёду, па 2 яйкі і жаўткі, па 2 чайныя лыжкі соды і прыправы для пернікаў. Такая прыправа ўключае молатыя гваздзік, імбір, кардамон і мускатны арэх. У прыгатаванні глазуры патрэбныя яйка, 150 грам цукровай пудры і дробка лімоннай кіслаты. У якасці ўпрыгожвання выкарыстоўваюць дробныя рознакаляровыя цукеркі[1].

Прыгатаванне правіць

Падрыхтоўку пернікавага цеста пачынаюць з замесу мукі, цукровай пудры і заправы для пернікаў. У атрыманай сумесі робяць ямку, куды дадаюць маргарын, яйкі і мёд. Іх вымешваюць да атрымання мяккага гладкага цеста. Гатовае цеста загортваюць у харчовую плёнку і пакідаюць на 2 гадзіны ў халадзільніку. Затым на кардоне або паперы накрэсліваюць 4 сцяны і 2 дэталі даху, а таксама вокны, дзверы і ніз пернікавага доміка. Накрэсленыя шаблоны выразаюць. Цеста раскачваюць пластом 5 міліметраў і прыкладаюць да яго шаблоны. Нажом з цеста выразаюць дэталі доміка, якія пераносяць на бляху. Іх запякаюць у духоўцы пры тэмпературы 160—180 °C да румянай скарынкі. Пасля дэталі доміка пакідаюць падсыхаць[1].

 
У пернікавай майстэрні Львова (Украіна, 2018 год)

Тым часам, пачынаюць гатаваць айсінг, дзеля чаго бялок аддзяляюць ад жаўтка. Бялок узбіваюць у пену. Цукровую пудру прасяваюць і дадаюць да бялка паступова з пастаянным памешваннем. Затым дадаюць лімонную кіслату і ўсё вымешваюць да атрымання пругкай сумесі[1].

Пернікавы домік збіраюць на выпечаным з пернікавага цеста каржы, плоскай талерцы або шчыльным кардоне. Блюда вышароўваюць айсінгам і выкладаюць на яго аснову доміка. З дапамогай айсінгу прымацоўваюць сцены і злучаюць іх міжсобку. Дах дадаткова замацоўваюць зубачысткамі. Усе стыкі дэталяў доміка вышароўваюць айсінгам. Затым пернікавы домік пакідаюць на ноч у сухім памяшканні. На наступны дзень айсінгам малююць вокны і ледзяшы на даху, а таксама прымацоўваюць дзверы. На даху з дапамогай кандытарскага мяшка робяць айсінгам чарапічны ўзор і прымацоўваюць дробныя рознакаляровыя цукеркі[1].

Зноскі

  1. а б в г д Пернікавы домік // Звязда : газета. — 4 студзеня 2014. — № 1 (27611). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі правіць