Перт (Аўстралія)

горад у Аўстраліі, сталіца штата Заходняя Аўстралія

Перт[2] (англ.: Perth) — найбуйнейшы горад і сталіца штата Заходняя Аўстралія, размешчаны на паўднёвым захадзе Аўстраліі на беразе Індыйскага акіяна. Насельніцтва горада — 1658000 чалавек (2010). Чацвёрты па насельніцтве горад Аўстраліі пасля Сіднея, Мельбурна і Брысбена. У Перце пражывае каля 75 % насельніцтва ўсяго штата Заходняя Аўстралія. Працуе Універсітэт Заходняй Аўстраліі.

Горад
Перт
Perth
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
1829[1]
Плошча
  • 6 418 км²
Вышыня цэнтра
2 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 658 992 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0852, 0853, 0854, 08610, 08611, 08612, 08614, 08615, 08616, 08618, 08621, 08622, 08623, 08624, 08625, 08626, 08627, 08628, 08631, 08632, 08633, 08635, 08636, 08637, 08638, 08640, 08642, 08643, 08644, 08645, 08646, 08647, 08648, 08650, 08654, 08655, 08920, 08921, 08922, 08923, 08924, 08925, 08926, 08927, 08928, 08931, 08932, 08933, 08934, 08935, 08936, 08937, 08938, 08941, 08942, 08943, 08944, 08945, 08946, 08947, 08948
Афіцыйны сайт
perth.wa.gov.au (англ.)
Перт на карце Аўстраліі
Перт (Аўстралія) (Аўстралія)
Перт (Аўстралія)
Імпрэза дня Аўстраліі ў Перце

Горад быў заснаваны 12 чэрвеня 1829 года капітанам Джэймсам Стырлінгам неўзабаве пасля ўзнікнення партовага паселішча Фрымантл. Перт паказвае ўстойлівы рост, хутчэй, чым сярэдні паказчык па краіне.

Перт атрымаў вядомасць, як «Горад агнёў», калі ўсе жыхары ўключылі асвятленне падчас пралёта над імі касмічнага карабля «Дружба 7» у 1962 годзе. Па стане на 2010 год, Перт размешчаны на восьмым месцы лепшых гарадоў для пражывання, згодна з ацэнкай часопіса The Economist.

Гісторыя

правіць

Перадгісторыя

правіць

Да прыбыцця еўрапейцаў, тэрыторыя была населеная Нунгарамі на працягу 40,000 гадоў, што было даказана раскопкамі ў раёне ракі Суон. Першабытныя людзі займалі паўднёва-заходнюю частку Заходняй Аўстраліі і жылі за кошт палявання і збіральніцтва. Калі еўрапейцы ўпершыню сустрэлі тут абарыгенаў, яны называлі дадзеную зямлю — Бурлу.

Першыя назіранні еўрапейцаў

правіць

Першымі еўрапейцамі ў дадзеным рэгіёне была каманда галандскага капітана Вілема дэ Вламінка, 10 студзеня 1697 года. Наступныя назіранні еўрапейцаў пацвярджалі высновы, зробленыя Вламінкам, што зямля з’яўляецца негасціннай і не прыдатнай для сельскай гаспадаркі, якая неабходна ў выпадку будаўніцтва паселішча.

Калонія на рацэ Суон

правіць

Далучэнне да федэрацыі

правіць

Геаграфія

правіць

Горад размешчаны на паўднёвым захадзе кантынента паміж Індыйскім акіянам і ніжнім берагавым уступам, вядомым як Дарлінг Рэйндж. Цэнтральная дзелавая акруга і ўскраіны горада размешчаны на рацэ Суон. Бліжэйшы да Перта горад з мільённым насельніцтвам — Адэлаіда ў Паўднёвай Аўстраліі, які знаходзіцца на адлегласці ў 2104 кіламетр (1307 міль). Перт геаграфічна бліжэйшы да Усходняга Тымору і Джакарты, чым да Сіднэю і Мельбурну.

У Перце праходзяць умераныя і сезонныя дажджы. Лета ў асноўным гарачае і сухое, працягваецца з снежня па сакавік. Люты — самы гарачы месяц. У сваю чаргу зіма — даволі вільготная і халаднаватая. Такое надвор'е робіць Перт класічным прыкладам міжземнаморскага клімату. Лета не цалкам пазбаўлена дажджоў, бываюць выпадковыя кароткія навальніцы. Самая высокая тэмпература ў 46,2 ° была зарэгістраваная 23 лютага 1991 г. Часта, летнімі днямі, пасля абеду з паўднёвага захаду дзьме марскі брыз, замяняючы сабой гарачыя паўночна-ўсходнія ветры. У такія дні тэмпература падае ніжэй за 30 градусаў праз некалькі гадзін пасля змены ветру. Перт — вельмі сонечны горад для міжземнаморскага клімату, дзе ад 2800 да 3000 гадзін у год свеціць сонца.

Зімы — адносна халаднаватыя і вільготныя. Самая вялікая колькасць ападкаў выпадае паміж маем і вераснем. Самая нізкая тэмпература ў −0.7 ° С была зарэгістравана 17 чэрвеня 2006.

Дзелавы цэнтр горада

правіць

Цэнтральны раён горада абмежаваны ракой Суон на поўдні і ўсходзе, Кінгс Паркам на захадзе і чыгуначнай лініяй на поўначы.

У 2360 км на паўночны ўсход ад Перта размешчаны аўстралійскі востраў Раства.

Дэмаграфія

правіць
Узрост папуляцыі па гадам (ABS)
1854 4001
1859 6293
1870 8220
1881 9955
1891 16 694
1901 67 431
1911 116 181
1921 170 213
1933 230 340
1947 302 968
1954 395 049
1961 475 398
1966 559 298
1971 703 199
1976 805 747
1981 898 918
1986 994 472
1991 1 143 249
1996 1 244 320
2001 1 339 993
2006 1 445 079
2008 1 546 617
2010 1 658 992
Колькасць насельніцтва
якое нарадзілася не ў Аўстраліі
Краіна нараджэння Колькасць
(2006)
  Вялікабрытанія 168 483
  Новая Зеландыя 33 751
  Малайзія 18 939
  Італія 18 701
  ПАР 18 683
  Індыя 14 007
  Сінгапур 11 199
  В’етнам 10 081
  Ірландыя 7706
  Кітай 7681
  Германія 7617
  Нідэрланды 7570
  Інданезія 7392
  ЗША 5524

Перт — чацвёрты па велічыні горадам Аўстраліі. На пачатак 1980-х ён абагнаў па гэтаму паказчыку Адэлаіду. Згодна з перапісам 2010 года, у горадзе налічвалася 1 658 992 чалавек.

Этнічны склад

правіць

У 2006 годзе самымі вялікімі этнічнымі групамі ў горадзе з'яўляліся: англічане (534555 або 28,6 %), аўстралы (479174 або 25,6 %), ірландцы (115384 або 6,2 %), шатландцы (113846 або 6 , 1 %), італьянцы (84331 або 4,5 %) і кітайцы (53390 або 2,9 %). Таксама, у горадзе пражывала 3101 карэнных абарыгенаў (0,2 %).

Этнічны склад горада значна змяніўся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, калі ў горад прыбыла вялікая колькасць імігрантаў з Еўропы. Паколькі Фрымантл быў першым аўстралійскім горадам на шляху караблёў з Еўропы, то ў Перце назіраўся прыток італьянцаў, грэкаў, галандцаў, немцаў, харват, баснійцаў, сербаў, палякаў, чэхаў, славакаў, рускіх, украінцаў, македонцаў, туркаў і іншых этнічных груп.

Эканоміка

правіць

Перт — буйны порт на заходнім узбярэжжы Аўстраліі. Чыгуначны вузел. Міжнародны аэрапорт. Нафтаперапрацоўчы завод. Суднабудаванне. Прадпрыемствы хімічнай, тэкстыльнай і харчовай прамысловасці. Буйны цэментны завод.

Культура

правіць

Горад Перт з'яўляецца родным горадам акцёра Хіткліфа Эндру Леджэра, больш вядомага пад імем Хіт Леджэр, а таксама фронтмэна і прадзюсара гурта «Маятнік» Роба Свайра. На ўсходняй ўскраіне горада размешчаны «Коўну Каала Парк» — запаведнік-заапарк, які прымае турыстычныя і школьныя групы і які дае магчымасць турыстам фатаграфавацца з кааламі і трымаць іх на руках.

Транспарт

правіць

У Перце размешчаны два аэрапорты.

У 1968 годзе да горада была пракладзена чыгуначная лінія ад горада Калгуры. У цяперашні час гэтая лінія, якая належыць дарозе індыйскай частцы Ціхага акіяна, у раёне Перта электрыфікаваная, выкарыстоўваецца каляіна ў 1435 мм.

Дарожная сістэма складаецца з 3 аўтастрад і 9 шашы, усе дарогі бясплатныя. Грамадскі транспарт ўключае трамваі, аўтобусы і паромы. У межах горада размешчаны больш за 60 трамвайных станцый і больш за 200 аўтобусных.

Гарады-пабрацімы

правіць
 
Панарама Перта

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Крыніцы

правіць
  1. http://heritageperth.com.au/make-history/history-for-perth/
  2. карта Аўстраліі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).