Першамайская вуліца (Магілёў)

Магілёў

Першамайская вуліца — цэнтральная вуліца горада Магілёва, яго галоўная транспартная магістраль.

Першамайская
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Ранейшыя назвы Шклоўская
Дняпроўскі праспект
Ульянавай-Крупскай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Гісторыя

правіць

Фарміраванне вуліцы пачалося ў XVI ст. на тэрыторыі Шклоўскага прадмесця Новага горада на поўнач ад цэнтральнай Гандлёвай плошчы (цяпер плошча Славы). Першапачаткова насіла назву Шклоўская, у часы Расійскай імперыі — Дняпроўскі праспект. У 1918 годзе перайменавана ў Першамайскую вуліцу, таксама ў савецкія часы насіла назву Ульянавай-Крупскай у гонар савецкага грамадскага дзеяча Надзеі Канстанцінаўны Крупскай, жонкі У. Леніна.

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў адпаведнасці з генпланам сацыялістычнай рэканструкцыі горада 1936—1939 гадоў, паводле якога на яе скрыжаванні з праспектам Міру створаны новы грамадскі цэнтр — плошча Леніна з Домам Саветаў, пабудавана гасцініца «Дняпро». У пасляваенныя гады паводле генплана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя вуліцы ад Савецкай плошчы (цяпер плошча Славы) да плошчы Леніна. У пачатку 1950-х гадоў пабудаваны жылы 143-кватэрны дом на пляцы паміж вуліцай Лазарэнкі і кінатэатрам «Чырвоная Зорка», на супрацьлеглым усходнім баку вуліцы — 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі на першых паверхах. Адначасова завершана рэканструкцыя плошчаў Леніна і Савецкай.

Пры рэканструкцыі вул. Першамайскай і прылеглых да яе кварталаў не ўдалося дасягнуць цэласнага ўзаемападпарадкаванага характару забудовы. І справа не ў тым, што новыя і пабудаваныя ў даваенны час збудавання вырашаны ў розным стылістычным характары. Прычына палягае ў тым, што шматпавярховыя жылыя дамы, як і грамадскія будынкі, пабудаваныя па праектах архітэктараў Л. Рымінскага, А. Семяненкі, Д. Саннікава ў 1950—1957 гадах, рэзка адрозніваюцца ад пабудаваных раней не толькі насычанасцю дэкаратыўных сродкаў, але галоўным чынам прынцыпамі аб’ёмна-прасторавай пабудовы[1].

 
Забудова цотнага боку да вайны. Дамы Каца, Бако, Грубіна, Гінсбурга

У 1960—1970-я гады пабудаваны Дом палітычнай асветы на Тэатральнай плошчы, будынак Магілёўскага абласнога камітэта КПБ, 6-павярховы 80-кватэрны (з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання і магазінамі на 1-м паверсе) на скрыжаванні з вуліцай Міронава і 111-кватэрны жылыя дамы, універмаг.

У 1970—1980-я гады на ўчастку паміж плошчамі Леніна і Тэатральнай пашырана за кошт зносу з усходняга боку гістарычнай забудовы. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя гэтай часткі забудовы заснавана на кантрасце вышынных будынкаў на заходнім і падоўжных на усходнім баках вуліцы.

У 1981 годзе на ўчастку паміж вул. Мігая і Будзённага пабудаваны 9-12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання, у 1984 годзе побач з гасцініцай «Дняпро» ўзведзены 12-павярховы жылы дом.

Размяшчэнне

правіць

Працягласць 6350[удакладніць] м ад плошчы Славы да Шклоўскай шашы.

Забудова

правіць
 
Будынак былога дваранскага сходу

Вялікую ролю ў фарміраванні архітэктурных ансамбляў вуліцы адыгрываюць размешчаныя на ёй плошчы Славы, Тэатральная, Леніна, Прывакзальная, а таксама захаваныя помнікі архітэктуры XVII — пачатку XX стагоддзяў — будынкі былога акруговага суда (цяпер музей), чыгуначнага вакзала, гарадскога тэатра, жаночай гімназіі, дваранскага сходу, мемарыяльная арка. На вуліцы размешчаны таксама завод «Строммашына», Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля і інш.

Няцотны бок

правіць
 
Дом № 11
 
Дом № 31
 
Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж
 
Будынак Магілёўскага аблспажыўсаюза

Цотны бок

правіць

На гэтым участку існаваў дом Пасэ, у якім размяшчалася гасцініца «Францыя»[3].

 
143-кватэрны жылы дом № 12
  • № 12 — 4-5-павярховы 143-кватэрны жылы дом (1950—1954, архітэктар Л. Рымінскі). Раней на гэтым месцы размяшчаліся: у доме Каца — гасцініца «Лонданская», якая належала Гнесе Гіршаўне Манасзон[4], у доме Бако — «Маскоўская», якая належала Хаіму-Ёселю Файвелевічу Шэфтэлю[4], Грубіна — «Арлоўская», якая належала Мордуху Ляйбовічу Берліну[4], Гінсбурга — «Эрмітаж», якая належала Абелю Моўшавічу Гінзбургу[4][5][3].
 
Кінатэатр Чырвоная Зорка
 
Жылы дом № 40/39

Помнікі

правіць

Зноскі

  1. Воинов А. А. Жилищное строительство в Белорусской ССР: [Учеб, пособие для архит. спец, вузов и техникумов]. — Мн.: Выш. школа, 1980. — С. 96-97. — 224 с.
  2. Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 171.
  3. а б в г д е ё ж Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 172.
  4. а б в г д Иоффе Э. Г. По достоверным источникам: Евреи в истории городе Беларуси / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Изд-во «Четыре четверти» 2001. — 352 с.: ил. ISBN 985-6089-81-6.
  5. а б в г Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 169.
  6. Некаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва
  7. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  8. В. Б. Ангелаў. Паштамт // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.
  9. Пётр Алексеевич Лярский (руск.) // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва»
  10. 36. Мемарыяльная дошка архвярам фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура

правіць
  • Первомайская улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  • История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания. В 2-х кн. Кн. 1. / Сост. А. Литин. — Мн.: Юнипак, 2002. — 688 с. — ISBN 985-6418-49-6.

Спасылкі

правіць