Першамайскі сельсавет (Аршанскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белева[1][2].

Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Белева
Дата ўтварэння 22 студзеня 1963
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 614 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя

правіць

Першамайскі сельсавет утвораны 22 студзеня 1963 года ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Белева ў складзе 24 населеных пунктаў: Аляксандрава, Балбасава, Балотавічы, Барань, Барэйшава, Белая Ферма, Белева, Бранцава, Вярхоўе, Галачова, Гарані, Клюшнікава, Мацнава, Навасёлкі, Пустынкі, Татарск, Тумінічы, Хадулы, Хімінічы, Целянцеева, Чэрвіна, чыгуначная будка, пасёлкі Бор і «Сельгастэхніка», якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[3]. 16 верасня 1966 года ў мяжу горада Орша ўключана вёска Пустынкі[4]. У 1972 годзе ў склад сельсавета з Ліпкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), з Задроўеўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Дзятлава, Лісуны і Мезенава), са складу сельсавета ў Веравайшанскі сельсавет перададзена вёска Дачная, у Ліпкаўскі сельсавет — 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Першамайскага сельсавета 20 населеных пунктаў[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зубрэвіцкага (9 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнік»: Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Дзятлава, Лісуны, Мацнава, Мезенава, Тумінічы і Хадулы) і Вусценскага (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы) сельсаветаў[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.

Крыніцы

правіць
  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 75.
  2. Першамайскі сельсавет (Аршанскі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў мяжу горада Оршы вёскі Пустынкі Першамайскага сельсавета Аршанаскага раёна ад 16 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 28 (1148).
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць