Першародны грэххрысціянскі багаслоўскі тэрмін, які азначае першы грэх. У фармальным разуменні грэх заключаецца ў непаслушэнства Божай волі, парушэнні забароны «ад дрэва пазнання дабра і зла не еж з яго».

З’яўленне тэрміна

правіць

Тэрмін «першародны грэх» (лац. Peccatum originale або vitium originis) быў прапанаваны Блажэнным Аўгустынам (354430) у 396 годзе ў трактаце «Аб розных пытаннях да Сімпліціяну» і да цяперашняга часу паўсюдна прыняты хрысціянствам[1]

Тлумачэнне

правіць

Паводле Бібліі, Адам і Ева, спакушаныя д’яблам, паспыталі ад забароненага плёну па сваёй волі. Наступствамі парушэння забароны сталі выгнанне з раю, страта доступу да дрэва жыцця і смерць.

Сутнасць першароднага граху заключаецца ў непаслушэнстве Божай волі.

Сэнс забароны на плён Дрэва спазнання і просты, і парадаксальны. Знаходзячыся ў раі, акружаныя любоўю Бога і багаццем, Адам і Ева маглі адзіным чынам сцвярджаць сваю любоў да Бога: прытрымлівацца адзінай накладзенай на іх забароне.

Крыніцы

правіць
  1. De diversis quaestionibus ad Simplicianum. I.1,10.

Спасылкі

правіць