Першацвет (часопіс)

часопіс
(Пасля перасылкі з Першацвет (1992))

Першацвет — беларускі літаратурна-мастацкі і інфармацыйна-публіцыстычны часопіс для моладзі. Выходзіў з кастрычніка 1992 да студзеня 2002[1] года ў Мінску на беларускай мове. Асвятляў літаратурны працэс на Беларусі: друкаваў вершы і прозу маладых літаратараў, інтэрв’ю з прадстаўнікамі маладзёжных рухаў, артыкулы па мастацтве, філасофіі і экалогіі. Меў рубрыкі «Проза», «Кунсткамера», «Школа перакладу», «Школа філасофіі», «Скрыжаванне», «Траянскі конь», «Ён і Яна», «Літаратурная вучоба».

«Часопіс „Першацвет“»
Тып часопіс
Заснавальнік Дзяржаўны камітэт па справах моладзі Рэспублікі Беларусь[d]
Выдавец Переходный возраст[d]
Краіна  Беларусь
Рэдактар Алесь Масарэнка
Заснавана кастрычнік 1992
Спыненне публікацый студзень 2002
Тэматыка літаратура
Мова беларуская мова
руская мова
Перыядычнасць штомесячна
Галоўны офіс 220034, Беларусь, Мінск, вул. Фрунзэ, 5

Галоўныя рэдактары

правіць

Зноскі

  1. Неўзабаве ня будзе выходзіць моладзевы літаратурны часапіс «Першацвет»(недаступная спасылка). TUT.BY (6 лютага 2001). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 28 красавіка 2017.

Літаратура

правіць