Першая бітва пад Полацкам (1812)

Першая бітва пад Полацкам (17—18 жніўня 1812 г.) — бой паміж 1-м пяхотным корпусам рускіх пад камандаваннем генерала Вітгенштэйна і французскімі карпусамі маршала Удзіна і генерала Сен-Сіра падчас вайны 1812 года. Варта адрозніваць гэта сутыкненне ад другой бітвы за Полацк, якая адбылася на гэтым жа месцы праз 2 месяцы.

Першая бітва пад Полацкам
Асноўны канфлікт: Вайна 1812 года
Праследаванне коннагвардзейцамі французскіх конных падлоўчых пад Полацкам 6 жніўня 1812 года. Чырка Ф.А.
Праследаванне коннагвардзейцамі французскіх конных падлоўчых пад Полацкам 6 жніўня 1812 года. Чырка Ф.А.
Дата 17—18 жніўня (5—6 жні.) 1812 г.
Месца пад Полацкам
Вынік тактычная перамога рускіх, стратэгічны поспех французаў
Праціўнікі
Расія Францыя
Камандуючыя
генерал Вітгенштэйн Удзіна, Сен-Сір
Сілы бакоў
17 тысяч салдат 18 тысяч салдат
Страты
5500 салдат 6 тысяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля бітвы пад Клясціцамі маршал Удзіна быў вымушаны адступіць да Полацка, на пецярбургскім кірунку. Узнікла пагроза расцягнутым камунікацыям Напалеона, якія пераследвалі асноўную рускую армію ў кірунку да Масквы. Для ўтрымання корпуса Вітгенштэйна да Удзіна на дапамогу падышоў корпус Сен-Сіра.

Ранняй раніцай 17 жніўня Вітгенштэйн атакаваў пазіцыі французаў каля сяла Спас, вымусіўшы французаў адступіць. Удзіна сцягнуў сілы з іншых кірункаў і арганізаваў контратаку. Да вечара абодва бакі захавалі свае пазіцыі. Цяжка паранены Удзіна перадаў камандаванне генералу Сен-Сіру.

Наступнай раніцай 18 жніўня Сен-Сір распачаў вялікі наступ. Ён здолеў увесці ў зман Вітгенштэйна і раптоўна атакаваў левы фланг і цэнтр рускай пазіцыі. Наступ меў поспех, французы разбілі абарону рускіх і захапілі 7 гармат. Калі паражэнне здавалася непазбежным, Вітгенштэйн пачаў кавалерыйскую контратаку. Яна прывяла французаў у замяшанне, што вымусіла іх вярнуцца на зыходныя пазіцыі. Вітгенштэйн, назіраючы перавышаючыя сілы французаў, адступіў.

За паспяховыя дзеянні Сен-Сір атрымаў маршальскае званне. Паводле надпісу на мармуровай пліце на сцяне Храма Хрыста Збавіцеля рускія страцілі забітымі і параненымі 5500 чалавек.

Бітва не мела сур’ёзных наступстваў. Наступныя два месяцы бакі не вялі актыўных баявых дзеянняў і накоплівалі сілы. Задача Вітгенштэйна была не дапусціць прасоўванні французаў да Пецярбурга, Сен-Сір блакіраваў корпус рускіх. Асноўныя бітвы разгортваліся на маскоўскім кірунку.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • А.И.Попов. Первое Полоцкое сражение (боевые действия на Западной Двине в июле-августе 1812 г.). — М.: ООО «Книга», 2010. — 120 с. — ISBN 978-5-91899-009-4.

Спасылкі правіць