Першая бітва пры Сент-Олбансе

Першая бітва пры Сент-Олбансе — першая бітва вайны Пунсовай і Белай ружы, якая адбылася 22 мая 1455 года ў горадзе Сент-Олбанс[1], за 22 мілі (35 км) на поўнач ад Лондана. Рычард, герцаг Ёркскі і яго саюзнік Рычард, граф Уорык змагаліся з Ланкастэрамі пад камандаваннем Эдмунда, герцага Сомерсета, забітага ў гэтай бітве. Ланкастэры абараняліся на барыкадах на працягу гадзіны, пакуль граф Уорык не зайшоў ім у фланг. Акрамя Сомерсета, у бітве загінулі выдатныя прадстаўнікі партыі Ланкастэраў: Томас, лорд Кліфард, і Генры Персі, 2-і граф Нартумберленд. Хамфры Стафард, спадчыннік герцага Бэкінгема, быў цяжка паранены. Ёрк захапіў у палон караля Генрыха VI і прызначыў сябе канстэблем Англіі.

Першая бітва пры Сент-Олбансе
Асноўны канфлікт: Частка вайны Пунсовай і Белай ружы
Дата 22 мая 1455
Месца Сент-Олбанс у Хартфардшыры, Англія
51°45′ пн. ш. 0°20′ з. д.HGЯO
Вынік Пераканаўчая перамога Ёркаў
Праціўнікі
Ёркі Ланкастэры
Камандуючыя
Рычард, герцаг Ёркскі
Рычард, граф Уорык
Генрых VI
Хамфры Стафард, герцаг Бэкінгем
Эдмунд, герцаг Сомерсет
Томас Куртэнэ, граф Дэван
Генры Персі, граф Нартумберленд
Томас, лорд Кліфард
Сілы бакоў
3,000-7,000 2,000-2,500
Страты
Невядома 300
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Сент-Олбанс быў маленькім гарадком у часы бітвы. Вялікім горадам ён стаў толькі ў 1877 годзе.

Літаратура

правіць